У парадзе на 9 Мая ў Маскве могуць узяць удзел удзельнікі вайны ва Украіне
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў не выключае, што калоны з байцоў, якія былі задзейнічаныя ў вайне ва Украіне, могуць узяць удзел у парадзе Перамогі на Краснай плошчы 9 мая. Аднак абмяркоўваць такія дэталі ў Крамлі лічаць заўчасным.
«Тэарэтычна могуць. Усе дэталі [пазней]. Пакуль рана, пакуль вам нічога не скажу», — паведаміў ён ТАСС, адказваючы на адпаведнае пытанне.
Пяскоў таксама не стаў удакладняць, якія замежныя лідары могуць прыехаць у Маскву на парад Перамогі і ці ўжо атрымалі запрашэнні ад расійскіх улад. Як сказаў прадстаўнік Крамля, пакуль ідзе падрыхтоўка мерапрыемства. «Мы своечасова паведамім. Пакуль яшчэ рана пра гэта казаць», — растлумачыў ён.
Каментары