Свет11

Ля Філіпінаў знайшлі затопленае ў 1942 годзе японскае судна з целамі палонных

Даследчыкі знайшлі ў Паўднёва-Кітайскім моры японскае судна з целамі 1060 ваеннапалонных, патопленае падводнай лодкай ЗША ў 1942 годзе падчас Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамляе ABC.

Фота: AAP / Australian War Memorial

Абломкі карабля Montevideo Maru знайшлі ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа філіпінскай выспы Лусон на глыбіні больш за 4 тысячы метраў. Пасля 12 дзён пошукаў іх выявіла каманда супрацоўнікаў некамерцыйнага фонду Silentworld і спецыялістаў па глыбакаводных даследаваннях Fugro пры падтрымцы Міністэрства абароны Аўстраліі.

Судна ў 1942 годзе патапілі амерыканскія вайскоўцы на падводнай лодцы, якія не ведалі, што на японскім караблі знаходзяцца ваеннапалонныя. Агулам на судне загінулі 1060 чалавек — 850 вайскоўцаў і 201 мірны жыхар з 14 краін, большая частка з іх (979 чалавек) была з Аўстраліі.

Абломкі і целы загінулых не будуць даставаць з дна. Месца, якое на большай глыбіні, чым кропка размяшчэння патанулага «Тытаніка», адзначаць на карце ў даследчых мэтах. Дырэктар Silentworld Джон Маленс заявіў, што ў каманды былі змешаныя эмоцыі, калі судна знайшлося. «Мы глядзелі на магілу больш за 1000 чалавек. На борце ў нас былі два чалавекі, якія страцілі членаў сям'і, там, у той час як з аднаго боку былі апладысменты, з другога былі слёзы», — сказаў ён.

Напрыклад, на борце пошукавага судна знаходзілася Андрэа Уільямс, дзядуля і стрыечны дзядзька якой загінулі на Montevideo Maru. «Сёння надзвычай знамянальная падзея для ўсіх аўстралійцаў, звязаных з гэтай трагічнай катастрофай», — адзначыла яна.

Аўстралійскі ўрад спадзяецца, што адкрыццё прынясе «некаторае суцяшэнне» блізкім загінулых пасажыраў карабля, напісаў прэм'ер-міністр Энтані Альбанезэ ў сваім твітары. «Надзвычайныя намаганні, прыкладзеныя для гэтага адкрыцця, кажуць пра тое, што Аўстралія трымае сваё абяцанне заўсёды памятаць і шанаваць тых, хто служыў нашай краіне», — падкрэсліў ён.

Каментары1

  • й
    22.04.2023
    У арыгінале, канечне, ні пра якія целы гаворкі няма (бо захавацца праз такі доўгі час, яны не маглі).

Цяпер чытаюць

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка13

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

На былога кіраўніка Гомеля Прывалава завялі крымінальную справу1

Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску10

Памятаеце Дзіяну Шурыгіну, якая стала вядомай на ўвесь рунэт пасля згвалтавання? Яна ў СІЗА21

Расійскага трэнера «МЛ Віцебск» звольнілі перад стартам еўракубкаў. Яго абавязкі будзе выконваць капітан Балановіч1

Упершыню ў гісторыі на чэмпіянатах свету па футболе згулялі маці і сын

Паўтара дзясятка беларусаў і расіян затрымалі за махінацыі з дарагой маскоўскай нерухомасцю

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка13

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць