У Мінску шукаюць 12-гадовага хлопчыка. Ён вечарам сышоў з дому і не вярнуўся
Шукаюць 12-гадовага Максіма Кураша.
31 мая каля 18:00 хлопчык пакінуў дом на Партызанскім праспекце і накіраваўся ў краму на вуліцы Лізы Чайкінай, адкуль з'ехаў у невядомым кірунку. Некаторы час знаходзіўся ў раёне станцыі метро «Каменная Горка».

Прыкметы: рост 150 см, хударлявы целасклад, вочы шэра-зялёныя, валасы светла-русыя.
Быў апрануты: зялёная майка з кароткім рукавом (на майцы выява футбольнага мяча і лічба 10), сінія спартыўныя штаны, чорныя сандалі на босую нагу.
Калі вам вядома месцазнаходжанне хлопчыка на фота, просьба паведаміць у Заводскае РУУС Мінска:
- +375-29-356-02-10;
+375-29-169-59-62;
102.
Каментары