Аліна Коўшык абмеркавала з новым прэзідэнтам Латвіі праблемы беларусаў краіны
Аліна Коўшык у складзе дэлегацыі беларускай дыяcпары сустрэлася з абраным прэзідэнтам Латвіі Эдгарам Рынкевічам.

Фота: АПК
«На сустрэчы прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага [пераходнага] кабінета абмеркавала патрэбы беларускай нацыянальнай супольнасці ў Латвіі і працяг супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі прэзідэнта Латвіі Эдгара Рынкевіча пасля ўступлення яго ў паўнамоцтвы», паведамляе прэс-служба АПК.
Эдгара Рынкевіча парламент абраў прэзідэнтам 31 мая. На пасаду ён уступіць у ліпені. 3 2011 года Рынкевіч займаў пасаду міністра замежных спраў.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары