Грамадства2525

Сафія Сапега знаходзіцца зараз у Тайландзе

«Дачцэ трэба перадышка. Яна спіць», — кажа яе бацька.

Момант вызвалення Сафіі 7 чэрвеня 2023 года. Яе забраў губернатар Прымор'я Алег Кажамяка. Фота: БелТА

Сафія Сапега, памілаваная днямі Лукашэнкам, знаходзіцца ў Тайландзе з бацькам.

«Мы з Алегам Мікалаевічам (губернатар Прымор'я. — «НН») дамовіліся, што нам патрэбна перадышка. Дачка цяпер спіць», — сказаў бацька Сафіі Андрэй, паведамляе «PrimeMedia. Прымор'е».

Выданне зазначае, што ключавую ролю ў вызваленні дзяўчыны сыграў Жан Кузняцоў.

«Не таму, што ён мяне папрасіў ці я хачу раскланяцца перад ім. Проста гэта факт, і трэба аддаць належнае Алегу Мікалаевічу Кажамяку.

Правадніком паміж намі выступіў Жан Анзор'евіч Кузняцоў — міністр спорту Прыморскага краю, мой самы блізкі сябар і хросны бацька Сафіі. Менавіта ён арганізаваў нашу сустрэчу», — распавёў бацька Сафіі Андрэй Сапега.

«Мы сустрэліся ў аэрапорце і гаварылі ўсяго 5—10 хвілін, але да таго моманту Алег Мікалаевіч [Кажамяка] ўжо паспеў звязацца з Аляксандрам Рыгоравічам. Ён вельмі цёпла адрэагаваў на мой зварот, паставіўся па-чалавечы. Сказаў: «Мне ўсё зразумела, мяне гэтая сітуацыя кранула. Я дапамагу». І на гэтым усё. Потым мы практычна не размаўлялі асабіста. Але я атрымаў інфармацыю па сваіх каналах, у тым ліку ад прэс-сакратара Аляксандра Рыгоравіча. Яна распавядала, што пры кожным зручным выпадку Алег Мікалаевіч спрабуе вырашыць гэтае пытанне. І гэта давала надзею. Хоць, вядома, мы распачалі і іншыя дзеянні, спрабавалі самі прасіць аб памілаванні. Я памятаю некалькі момантаў, калі гаварылася, што Сафія яго атрымае, бо было відавочна, што ва ўсёй гэтай сітуацыі яна… (…)

Яна проста не паспела «саскочыць» з гэтага ў нашым выпадку самалёта, хоць я на гэтым настойваў спецыяльна, калі даведаўся пра яе знаёмства з Пратасевічам. Я адразу сказаў, што знаёмства таксічнае і да добрага не прывядзе. Калі дачка збіралася ў Грэцыю, я не ведаў, што ў гэтую паездку яны ляцяць разам. Сафія казала, што нарэшце з ім разышлася. Тое, што гэта няпраўда, высветлілася з публікацыі пра пасадку самалёта. Вядома, для мяне гэта быў шок», — распавёў бацька.

***

Нагадаем, што памілаваную Аляксандрам Лукашэнкам Сафію Сапегу перадалі 7 чэрвеня з папраўчай калоніі ў Гомелі дэлегацыі Прыморскага краю, якую ўзначальваў губернатар Алег Кажамяка.

Сафія Сапега разам з Раманам Пратасевічам былі затрыманыя 23 мая 2021 года ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. 

6 мая 2022 года Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі»). Год яна правяла ў гомельскай калоніі, дзе падвяргалася ціску.

Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta. 22 мая ён быў памілаваны

Каментары25

  • асоба цынічная
    10.06.2023
    "міністр спорту Прыморскага краю, мой самы блізкі сябар і хросны бацька Сафіі"
    і хто тут гэту "бедну" "дзевачку" шкадаваў?
  • +
    10.06.2023
    Отстаньте от нее уже. В паре с Протасевичем мужчиной оказалась она, так давайте на этой позитивной ноте и оставим человека в покое.
  • Кася
    10.06.2023
    асоба цынічная, дазвольце і стромным людзям рабіць добрыя учынкі. У гэтым жа і сэнс. Святых не бывае.

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі12

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

«Фу, брыдота! Дзе купіць?» Беларускі дызайнер прыдумаў завушніцы ў выглядзе кляшчоў

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскоўскі НПЗ6

У Венгрыі змянілі Канстытуцыю, каб не дазволіць Орбану зноў стаць прэм'ер-міністрам6

Маладое пакаленне перастала гэтага саромецца: 22% амерыканцаў пакалення Z лічаць сябе ЛГБТК. Абсалютная большасць з іх — гэта бісэксуалы47

Вэнс заклікаў Іран паводзіць сябе як нармальная краіна1

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан5

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі12

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць