Усяго патроху

На спатканне ўсляпую разам з дзяўчынай прыйшлі яе 23 сваякі. Усё скончылася судом

У Кітаі мужчына запрасіў дзяўчыну на спатканне ў рэстаран. Тая прыйшла, але суправаджала яе больш за два дзясяткі сваякоў. Яшчэ большае здзіўленне ў мужчыны выклікаў рахунак, які яму прынеслі ў канцы вечара — агульны кошт вячэры склаў амаль 3 тысячы даляраў.

Хлопец адмовіўся аплачваць велізарны рахунак і пакінуў рэстаран. Яго спадарожніца аплаціла вячэру сама, але пазней запатрабавала вярнуць ёй палову сумы. Мужчына ў адказ прапанаваў кампенсаваць толькі 500 даляраў.

Урэшце абураная дзяўчына падала ў суд, аднак пасля разгляду справы суддзя вынес рашэнне на карысць маладога чалавека. У выніку няўдалае спатканне абышлося хлопцу ў 196 даляраў — гэта сума, якая пакрыла тое, што з'еў ён і яго спадарожніца.

Ці было ў іх другое спатканне, невядома.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць