Грамадства77

На АНТ паказалі фэйкавую апытанку — і не заўважылі, што яе жартам стварылі іншыя прапагандысты

Сёння ў праграме на канале АНТ, прысвечанай сітуацыі з «Байполам», прапагандыст Ігар Тур сярод іншага паказаў скрын апытанкі, што нібыта сведчыць пра тое, што ажно цэлая траціна чытачоў апазіцыйных медыя ў якасці найбольш аўтарытэтнай для сябе крыніцы па тым, што адбываецца ў дэмакратычных асяродках, успрымае праўладны канал «Жёлтые сливы». Але тут ёсць нюанс, які заўважыў журналіст Аляксей Івашкевіч.

Рэч у тым, што ў самы разгар канфлікту ў «Байполе», 8 чэрвеня, канал «Мая краіна Беларусь» запусціў апытанку на тэму «Каму вы давяраеце ў сітуацыі з Bypol?»

А паколькі для лукашыстаў любы ўнутраны крызіс у дэмакратычных колах — бальзам на душу, то адзін з іхніх каналаў, пад назвай «Земля наша», на хвалі маральнага ўздыму з гэтай апытанкі паздзекаваўся і паспрабаваў своеасабліва пажартаваць, замяніўшы ў ім з дапамогай фоташопа найбольш папулярны варыянт «Пакуль разбіраюся ў сітуацыі» на адсутны ў арыгінале варыянт «Жёлтым сливам (ЖС Premium)». Пры гэтым, трэба аддаць належнае, «сумленна» адзначыў у канцы кплівага допіса, што «скрын трохі ўдасканалены».

І ўсё б нічога, але праз тыдзень гэта жартоўны скрын усплыў у прапагандысцкай праграме Ігара Тура, і там ужо пра яго «ўдасканаленасць» ніякай гаворкі не вядзецца, фэйкавая апытанка падаецца як самая што ні на ёсць сапраўдная.

Каментары7

  • Ныт
    14.06.2023
    Ну ябатьки были клоунами, так ими и остались. А тур ведь не журналист, а пропагандист, так какая ему разница какую ложь озвучивать намеренно или по незнанию.
  • даведка
    15.06.2023
    Сопливые белорусские пропагандоны уже не различают свои помойные телеграм-каналы и государственное ТВ.
  • Мінак
    15.06.2023
    Слухайце, ну 21 стагодзьдзе за вакном. Які фоташоп? Каб замяніць тэкст у бягучым html-дакумэнце патрэбны толькі кампутар.

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →