Свет44

Нямеччына дорыць кожнаму на паўналецце па 200 еўра. Нават мігрантам

Калі падчас пандэміі нямецкія ўлады ўгаворвалі моладзь сядзець дома, то цяпер стымулююць выйсці ў свет. 18-гадовым пачалі раздаваць грошы на афлайнавыя забавы. Як дзейнічае сістэма?

Нямецкая моладзь. Фота: AP 

Распаўсюджваецца думка, што ад пандэміі каранавіруса ў Нямеччыне больш за ўсё пацярпелі маладыя людзі і работнікі культуры. Школьнікі і студэнты былі фактычна на паўтара-два гады пазбаўленыя вечарынак, камунікацыі з аднагодкамі і, мабыць, нармальнай адукацыі (школы зачыняліся на працяглыя тэрміны), як піша Deutsche Welle.

А закрытыя на тыя ж паўтара-два гады тэатры, кінатэатры, канцэртныя залы дагэтуль не могуць вярнуцца да дапандэмійнага ўзроўню запаўнення залаў, не кажучы ўжо пра тое, што многія артысты фактычна былі пазбаўленыя магчымасці займацца ўлюбёнай справай.

Прыйшоў час вяртаць даўгі. Улады Нямеччыны вырашылі, што адным ударам можна забіць двух зайцоў: выдзеліць бюджэтныя грошы на тое, каб нямецкая моладзь вярнула сабе згублены навык «выходзіць у свет», а заадно дапамагчы культуры.

Праект «Культурны пашпарт» (Kulturpass), які быў анансаваны восенню 2022 года, пачаў працу ў сераду.

Каму і на што прызначаны грошы?

Усе жыхары Нямеччыны, якім у 2023 годзе спаўняецца 18 гадоў (грамадзянінам краіны быць не абавязкова) атрымаюць па 200 еўра, якія з дапамогай спецыяльнага дадатку можна патраціць на культурныя забавы (квіткі ў кіно, на канцэрты, у тэатры і музеі), а таксама, напрыклад, на кнігі ці музычныя інструменты.

Важна, што ўрад такім чынам субсідуе лакальныя культурныя ўстановы мясцовага, рэгіянальнага значэння, а не буйных культурных гульцоў.

Яшчэ адно абмежаванне — забарона на віртуальнасць. Пакупкі павінны быць зробленыя (ці хаця б забраныя) афлайн.

Нельга траціць гэтыя грошы на Amazon або Spotify — замоўленую кнігу або музычны інструмент прыйдзецца асабіста забраць у невялікай мясцовай кнігарні.

Нельга паглядзець фільм у стрымінгу — неабходна нагамі прыйсці ў суседні кінатэатр.

Калі падчас пандэміі нямецкія ўлады ўгаворвалі моладзь сядзець дома, то цяпер стымулююць выйсці на вуліцу.

Прыйдзецца пачакаць да 18-ці

Усяго, паводле падлікаў, так званым «культурным пашпартам», на які выдзяляецца па 200 еўра, могуць скарыстацца 750 тысяч жыхароў Нямеччыны, якія адзначаюць сёлета паўналецце. Прычым грошы выдзяляюцца толькі ў момант, калі спаўняецца 18 — калі дзень нараджэння будзе ў снежні, то чакаць трэба да снежня. Спяшацца не прыйдзецца: грошы можна патраціць на працягу двух гадоў.

Усяго нямецкія ўлады выдзелілі на праект 100 мільёнаў еўра — гэтых грошай хопіць прыкладна на 60 працэнтаў ад 750 тысяч 18-гадовых гэтага года. Дзяржміністр па пытаннях культуры і медыя Клаўдыя Рот ужо заявіла, што будзе лічыць поспехам, калі прапановай скарыстаецца хоць бы палова ад тых, каму належаць выплаты.

А ў выпадку, калі грошай не хопіць і цікавасць будзе больш, то ўлады абяцаюць выдзеліць дадатковыя сродкі.

Каментары4

  • Захар
    15.06.2023
    Лепш бы, ты сам пайшоу^ ваяваць,
    i заробкi свае аддай на вайну.
    Слабо?
  • Рахаз
    15.06.2023
    Захар, масквабат не пыталі!
  • дочка Максима Дизайнера
    15.06.2023
    дорыць...
    трэба абавязаць набыць квіткі на гэта кіна -
    nashaniva.com/319124

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны4

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык9

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

Чаму Марыя Калеснікава не прысутнічала на канферэнцыі «Новая Беларусь»?25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны4

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць