Грамадства1313

«Прыязджаюць нават з горада, каб на свае вочы ўбачыць гэты «лакшэры хаус». У Гродне сям'я «плюшкіных» жыве практычна пад адкрытым небам на захламленым участку

Пра незвычайных суседзяў, якія пабудавалі маленькі дамок з дошак і плёнкі, а па ўсім участку расставілі старую мэблю, ваннае і кухоннае начынне, расказалі гродзенскаму блогу s13.ru чытачы гродзенскага мікрараёна Забалаць. Блогеры з'ездзілі туды і паглядзелі на свае вочы, што там ды як.

Здалёк можа падацца, што людзі патрапілі на гарадскі сметнік або непрыстасаваную барахолку — старая мэбля, кардон, горы пластыку, падзёртыя коўдры. Але калі падысці бліжэй і прыгледзецца да дэталяў, бачна, што жыццё тут ідзе. Хай і не зусім прыстасаванае.

Ля канапы стаяць гумовыя тэпцікі, тут жа — невялікі часопісны столік. Да старога драўлянага крэсла моцна прывязаны ровар, а межы маленькага доміка акрэсліў памежны слуп. Ля ўвахода ў дом на вяроўцы сушыцца бялізна, побач — ваза са штучнымі кветкамі. Паўсюль тазікі і міскі.

Калі прыадчыніць поліэтыленавую плёнку, якая служыць у доме дзвярыма, то відаць, што ўсярэдзіне падушкі, коўдры, тумбачка і адзенне, акуратна развешанае на цвіках. Але нікога з людзей няма.

Паводле суседзяў, днём яны дома не бываюць, звычайна з раніцы выходзяць і прыходзяць бліжэй да вечара.

Стыхійны і непрыстасаваны дом з'явіўся тут у пачатку мая. Спачатку бус прывёз адну партыю мэблі, потым — іншую. Нешта прывозілі самі навасёлы на тачках. Паціху сярод старой мэблі пачалі з'яўляцца кардон, пластык і іншы хлам.

«Першы раз мы ўбачылі іх тут у 2014 годзе. Маці з сынам тады атрымалі ўчастак і нават паспелі заліць падмурак, — распавядаюць суразмоўцы. — Пазней яны з нашага поля зроку зніклі, прыязджалі сюды рэдка і тое набегамі».

А гэтай вясной, як снег на галаву, яны вярнуліся ў Забалаць, кажуць мясцовыя. Расставілі па ўчастку мэблю, збілі дамок з дошак і плёнкі, перавезлі каструлі, патэльні і іншае кухоннае начынне.

Дадалося і жыхароў. Цяпер стыхійны прыватны дом дзеляць не толькі маці і сын, але яшчэ і двое мужчын.

«Увечары яны смажаць шашлыкі, нешта вараць у казане. Не скажу, што буяняць або лаюцца гучна, але суседства такое, вядома, напружвае… Яны паляць смецце пастаянна тут. Ходзяць у туалет, прабачце, проста на ўчастку… Сын яшчэ нічога, а вось маці яго — агрэсіўная, нічога добрага чакаць ад яе не даводзіцца…»

Што прымусіла пераехаць гродзенцаў на пусты ўчастак і жыць у прамым сэнсе гэтага слова пад адкрытым небам, тут дакладна не ведае ніхто.

«Кажуць, яны жылі раней у інтэрнаце на праспекце Будаўнікоў, але іх выселілі за неаплату», — расказваюць суседзі, паціскаючы плячыма.

Пасля гэтых слоў, звярнуўшыся да сваіх архіваў, блогеры аднавілі папярэднюю гісторыю гэтай сям'і.

Узімку мінулага года гродзенка і яе сын захламлялі свой блок, калідор і нават агульную кухню аднаго з гродзенскіх інтэрнатаў. Знайсці ўправу на нядбайную суседку жыхары не маглі не адзін год. У інтэрнаце пражывае шмат маладых сем'яў з маленькімі дзецьмі, і многія з бацькоў вельмі перажывалі за антысанітарны стан агульнай жылплошчы.

Калі разбіралі чарговую кучу смецця, у пластыкавых кантэйнерах ужо завяліся чарвякі, расказвалі тады суразмоўцы. Да таго ж у мясцовых «плюшкіных» была вялікая запазычанасць па камунальных плацяжах.

Жыхары інтэрната пацвердзілі, што ад нядбайных суседзяў ім удалося тады пазбавіцца, а цяпер яны ўсплылі ў Забалаці, каб ствараць праблемы ўжо новым суседзям.

«Куды мы толькі не звярталіся, каб дапамаглі разабрацца з гэтай сітуацыяй! Пісалі і тэлефанавалі ва ўсе інстанцыі, выклікалі нават міліцыю… Але воз і цяпер на месцы, — кажуць засмучаныя суразмоўцы.

— Атрымліваецца, што па законе яны нічога не парушаюць — жывуць на сваёй тэрыторыі. Толькі вось нам ад такога суседства адны праблемы… А калі халады пачнуцца, куды яны пойдуць? У недабудаваны дом?»

Змагацца з такімі суседзямі ў адзіночку немагчыма, перакананыя мясцовыя жыхары, таму яны звярнуліся на гарачую лінію Гродзенскага гарвыканкама:

«Мы папрасілі чыноўнікаў звярнуць увагу на гэта пытанне, бо маштабы праблемы толькі павялічваюцца. Штодня сюды вязуць на вазках з усіх гарадскіх звалак смецце і старыя рэчы.

Спрабаваць пагаварыць з гаспадыняй участка няма сэнсу — яна агрэсіўная, — распавядаюць мясцовыя жыхары. — Акрамя антысанітарыі, нас вельмі хвалюе яшчэ бяспека.

Гэтыя людзі, не заўсёды цвярозыя, пастаянна шпацыруюць па Забалаці. І ніхто не ведае, чаго чакаць ад іх. У нас ва ўсіх ёсць дзеці, якія цяпер праводзяць цэлымі днямі на дварэ. Іх што, зачыняць дома? Нам распавядалі іх былыя суседзі па інтэрнаце, што жанчына гэтая бегала з сякерай у руках па калідорах, сын вокны выбіваў! А блашчыц і прусакоў пасля іх доўга не маглі вывесці…

Цяпер надзея толькі на тое, што чыноўнікі пачуюць нас.

У мяне ў тэлефоннай размове спыталі: «А што рабіць з такімі людзьмі, не высяляць жа іх ў нікуды?» Але і цяпер яны жывуць на пустым участку, лічы! Сярод гор смецця. Хіба гэта нармальна?

А ўвосень ці ўзімку што будзе з імі? Адназначна нешта рабіць трэба. Але рабіць комплексна: калі ім трэба прымусовае лячэнне — лячыце. А там ужо — і працу прапануйце, з жыллём дапамагайце… Але пускаць усё на самацёк, падвяргаць нас санітарнай катастрофе і пазбаўляць бяспекі нашых дзяцей — нельга».

Чытачы распавялі, што намесніца старшыні Гродзенскага гарвыканкама выслухала ўсе іх скаргі і паабяцала разабрацца ў гэтым пытанні.

«Спадзяёмся, што ўсё зрушыцца з мёртвага пункта. Таму што цяпер да гэтага захламленага ўчастка ўвага толькі з боку звычайных людзей. Прыязджаюць нават з горада, каб на свае вочы ўбачыць гэты «лакшэры хаус». Шмат каму не верыцца, што такое наогул магчыма…»

Чытайце таксама:

Ежы няма, цвіль на сценах, не можа хадзіць. Беларускі акцёр, які некалі сыграў Дзяніса Караблёва, памірае ў галечы

Гамяльчук паскардзіўся чыноўніку на жудасны смурод з кватэры памерлага суседа. Што яму адказалі?

Кашмарная гісторыя ў Гомелі: у кватэры расклаўся труп чалавека, і пах ад яго суседзі знізу не могуць вывесці

Каментары13

  • Бобр
    17.06.2023
    Такое чувство что статья с совбелии или белнивы. Граждане европейцы, хотите частной собственности на землю, терпите. Какой вопрос.?
  • Голас розуму
    18.06.2023
    Гэта асабістая справа чалавека як яму жыць на сваім прыватным участку, калі ён не перашкаджае іншым. Лепш бы дапамаглі суседзям уладкаваць жыццё трохі, чым даносы страчыць.
  • Іншы голас
    18.06.2023
    Голас розуму, У вас голас чаго заўгодна, але толькі не розуму. Тут жа гаворка вядзецца не пра нейкі вольны чалавечы выбар. Сіндром Плюшкіна - гэта не нейкае бяскрыўднае дзівацтва, а небяспечная псіхічная хвароба, якая ў тым ліку шкодзіць іншым грамадзянам. Яны ж цягаюць смецце са звалак, і калі не рэагаваць, то на месцы іхняга ўчастка неўзабаве будзе сметнік з усім, што з гэтага вынікае. Такіх людзей трэба проста лячыць, і суседзі акурат не супраць гэтага, якраз і гавораць, што трэба. А без лячэння дапамагаць ім уладкаваць жыццё немагчыма, гэта як алкаголіку ці наркаману дапамагаць. Грошай і сіл укладзеш нямерана, а вынік будзе нулявы.

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?1

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»4

Вучоныя знайшлі «магістраль дыназаўраў» узростам 166 мільёнаў гадоў

Трымаеце ноўтбук увесь час падключаным? Гэта кепска для яго7

Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?30

За час паміж двума Калядамі 52 чалавекі загінулі падчас пажараў

«Вайна на парозе». Бондарава пабачыла ў беларускамоўных школах на вёсцы перашкоду для мілітарызацыі17

У цэнтры Гродна пабудуюць закрыты квартал таўнхаусаў3

Расіяне ўдарылі КАБ-амі па Запарожжы, шмат пацярпелых4

Беларускі трактар сабраў у тыктоку 5 мільёнаў праглядаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?1

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →