Здароўе44

Не ўсе ўльтраапрацаваныя прадукты аднолькава шкодныя. Некаторыя можна смела есці

Вучоныя высветлілі, якія ўльтраапрацаваныя прадукты сапраўды шкодныя, а якія можна есці. Яны раяць, на што звярнуць увагу, каб не памыліцца ў выбары іх у магазіне.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Ультраапрацаваныя прадукты харчавання вырабляюцца з рафінаваных і максімальна ачышчаных ад дамешкаў інгрэдыентаў. Іх моцна апрацоўваюць, а таксама часта дадаюць усялякія дадаткі — эмульгатары, узмацняльнікі смаку, антыаксіданты. У выніку яны могуць быць вельмі далёкія ад сыравіны, з якой вырабленыя.

Да ўльтраапрацаваных прадуктаў адносяцца чыпсы, шакаладныя батончыкі, печыва, курыныя нагетсы, мультыфруктовыя сокі і нават марожанае. Навукоўцы даўно кажуць, што ўльтраапрацаваныя прадукты павышаюць рызыку развіцця цукровага дыябету 2 тыпу, сардэчна-сасудзістых захворванняў, атлусцення і нават раку. Яны могуць уплываць не толькі на наша цела, але і на мозг, выклікаць псіхічныя разлады.

Аднак новае даследаванне, якое праводзяць амерыканскія вучоныя, паказвае, што не ўсе ўльтраапрацаваныя прадукты аднолькава шкодныя для нашага здароўя, а некаторыя нават могуць быць дастаткова карыснымі. Пра гэта піша The Wall Street Journal.

У даследаванні прымалі ўдзел 36 чалавек, якія месяц жылі ў спецыяльна абсталяванай лабараторыі. Іх харчаванне строга кантралявалася: кожны тыдзень яны знаходзіліся на адной з чатырох тыпаў дыет. Кожная ўтрымлівала прыкладна 6000 калорый у дзень, прыкладна аднолькавую колькасць тлушчу, цукру, солі і клятчаткі. Пры гэтым удзельнікі маглі есці колькі захочуць.

Першы тып дыеты складаўся з мінімальна апрацаваных прадуктаў тыпу аўсянкі з клубніцамі і грэцкімі арэхамі. Астатнія былі сфарміраваныя з ультраапрацаваных прадуктаў, але адрозніваліся па іх складзе. Так, у другім тыпе дыеты былі вельмі каларыйныя і «суперсмачныя» прадукты.

У складзе трэцяй дыеты таксама былі высокакаларыйныя прадукты, але доля «спакуслівых» прадуктаў была зменшаная. У складзе апошняй былі ўльтраапрацаваныя прадукты, але з нізкай каларыйнасцю і зусім не было «суперсмачных».

Удзельнікі адзначылі, што на ўсіх чатырох дыетах адчувалі сябе аднолькава сытымі. Аднак, па назіраннях вучоных, на самай каларыйнай дыеце з «суперсмачнымі» прадуктамі ўдзельнікі з'ядалі на 1000 калорый больш, чым на дыеце з мінімальна апрацаваных прадуктаў, і за тыдзень набралі каля паўкілаграма вагі.

Не ўсе тры дыеты з ультраапрацаваных прадуктаў мелі такую істотную розніцу ў празмерным спажыванні калорый. Калі ўдзельнікі сядзелі на дыеце, што складалася з ультраапрацаваных прадуктаў з нізкай каларыйнасцю і не мела ў складзе «суперсмачных» прадуктаў, пераяданне склала 170 калорый. За тыдзень на гэтай дыеце, як і на дыеце з мінімальна апрацаваных прадуктаў, удзельнікі згубілі прыкладна 200 грамаў вагі.

Вучоныя адзначаюць, што атрыманыя даныя сведчаць пра тое, што не ўсе ўльтраапрацаваныя прадукты аднолькава ўплываюць на пераяданне і набор вагі.

Да больш здаровых яны аднеслі такія ўльтраапрацаваныя прадукты, як кансерваваныя персікі, фасолю, фруктовыя кактэйлі ў бляшанцы, мексіканскі соус сальса, кансерваваныя супы з нізкім утрыманнем солі і ўзмацняльнікаў смаку, а таксама нятлусты араматызаваны ёгурт.

Як тлумачаць вучоныя, калі вытворцы робяць, напрыклад, энергетычны батончык, яны часта змяняюць структуру інгрэдыентаў і выдаляюць ваду. Гэта трэба, каб прадукты даўжэй захоўваліся, бо вада спрыяе размнажэнню бактэрый. Акрамя таго, такая апрацоўка робіць іх больш каларыйнымі. У даследаванні стравы з такімі прадуктамі ўтрымлівалі каля дзвюх калорый на грам, а стравы з мінімальна апрацаванымі прадуктамі — каля адной калорыі на грам.

Зыходзячы з папярэдніх вынікаў свайго даследавання вучоныя раяць,

як харчавацца смачна і захаваць здароўе

Па-першае, неабходна звяртаць увагу на каларыйнасць і выбіраць прадукты, дзе на грам прыходзіцца каля адной калорыі, як у ёгурту з нізкім утрыманнем тлушчу. А вось прадуктаў, у якіх гэты паказчык перавышае дзве калорыі на грам, напрыклад, замарожаных фрыкадэлек, лепш пазбягаць.

Па-другое, можна зменшыць агульную каларыйнасць стравы, камбінуючы прадукты. Напрыклад, разам з курынымі нагетсамі з'есці вялікую порцыю зялёнай салаты.

І, нарэшце, пры выбары прадуктаў звяртаць увагу на ўтрыманне ў іх солі. Гэта дапаможа пазбегнуць спакуслівых «суперсмачных».

Каментары4

  • Так
    08.01.2025
    "Не ўсе ўльтраапрацаваныя прадукты..."

    Ужо думаў, што будзе напісана "ультраправыя", як гэта часта пішацца на НН 😁
  • блін. а ў мяне нават запалак няма. і грэчкі адзін пачак усяго
    09.01.2025
    НН, да чаго вы нас рыхтуеце? у адзін дзень 2 артыкулы пра тое, што шкодныя прадукты не такія ўжо і шкодныя, а тое, што яны доўга захоўваюцца, увогуле норм
  • Лол кек
    09.01.2025
    "У магазіня" Кек

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус даслаў 56 фатаграфій жонкі чыноўнікам, каб атрымаць ДНЖ у Польшчы7

На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova3

Беларус пайшоў у суд, каб вярнуць заклад на арэнду жылля ў Польшчы11

Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь»9

Галівудскія зоркі знялі ў Польшчы фільм з легендай «Брудных танцаў». Больш душэўнае кіно вы ўбачыце не хутка2

«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў66

20 тысяч рублёў — такі ганарар Іван Эйсмант папрасіў за свае сюжэты да выбараў3

«Лукашэнка здольны дамаўляцца». Вялікае інтэрв'ю з Валерам Кавалеўскім пра памылкі апазіцыі36

Памёр гісторык архітэктуры Уладзімір Трацэўскі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →