Культура33

Памерла пісьменніца Святлана Яўсеева — маці Лявона Вольскага

Святлана Георгіеўна Яўсеева памерла 7 студзеня на 93-м годзе жыцця.

Святлана Яўсеева нарадзілася ў 1932 годзе ў сям'і вайскоўца, атрымала адукацыю ў Ташкенцкім педагагічным інстытуце і Літаратурным інстытуце імя Горкага. Належала да паэтак-шасцідзясятніц.

Напісала кнігі «Жанчына пад яблыняй» (дэбют у літаратуры), «Месяц», «Клічу!», «Еўраазія», «Апошняе развітанне», «Шукаю чалавека».

З 1962 года Святлана Яўсеева жыла ў Мінску, бо выйшла замуж за беларускага пісьменніка Артура Вольскага.

У Беларусі перакладала на рускую мову вершы класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка і іншых.

Уладзімір Някляеў казаў пра яе: «Святлана Яўсеева, якая прыехала з Масквы ў Мінск, даволі хутка стала не столькі рускім, колькі беларускім паэтам, якая пісала на рускай мове».

«Калісьці яе імя выгуквалася на адных сцэнах з Ахмадулінай і Казаковай, Еўтушэнкам і Вазнясенскім. Ёй прысвячалі вершы Святлоў і Самойлаў. Цяпер у сеціве можна з цяжкасцю адшукаць дзясятак вершаў Яўсеевай. Апошнія з плеяды шасцідзясятнікаў пакідаюць нас», — адзначыў у сваім ТГ-канале пісьменнік Міхаіл Гундарын.

Каментары3

  • Жыгуль
    09.01.2025
    Вечны спачын цудоўнай жанчыне
  • 1
    09.01.2025
    І дзякуй Вам за сына, Святлана Георгіеўна!
  • Paliašuk
    09.01.2025
    Лявон Артуравіч, шчырыя спачуванні Вам. Яшчэ й у такі дзень... Уяўляю, як цяжка цяпер будзе граць "Каляды ў Менску", калі ў гэтым горадзе на Каляды сышоў у лепшы свет самы блізкі Ваш чалавек. Моцы Вам!

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць