Свет1212

«Межы не павінны адсоўвацца сілай». Шольц раскрытыкаваў выказванне Трампа па Грэнландыі

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц у сваёй заяве для прэсы рэзка раскрытыкаваў нядаўнія выказванні абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра Грэнландыю. У сваім кароткім выступленні ён падкрэсліў прынцып непарушнасці межаў як асноватворны прынцып міжнароднага права, які ў роўнай ступені выкарыстоўваецца і ў дачыненні да ўсіх краін, паведамляе Euronews.

Олаф Шольц. Фота: Michael Sohn / AP

«Межы не павінны адсоўвацца сілай», — сказаў ён, маючы на ўвазе перадусім агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны, але не толькі.

«Падчас маіх дыскусій з еўрапейскімі партнёрамі стала відавочным пэўнае неразуменне ў сувязі з нядаўнімі заявамі ЗША», — сказаў ён, маючы на ўвазе нядаўнія заявы Трампа аб тым, што ён хоча перадаць Грэнландыю пад кантроль ЗША.

Нямецкі канцлер патлумачыў, што прынцып непарушнасці межаў дзейнічае ва ўсім свеце: «незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца: на Усходзе ці на Захадзе», гэта «фундаментальны прынцып міжнароднага права».

Шольц падкрэсліў, што гэты прынцып распаўсюджваецца на ўсе краіны — незалежна ад іх памеру і моцы. «Гэта асноўны кампанент таго, што мы называем заходнімі каштоўнасцямі», — дадаў ён.

Каментары12

  • Барадзед
    08.01.2025
    Таурусы давай, а не рассуждаешь там. Надо жахнуть по раше.
  • 8
    08.01.2025
    А выказванні пуціна і кампаніі наконт межаў Украіны?
  • Трампуша
    08.01.2025
    апошні інспэктар, Зеня чым?

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць