Грамадства77

Акупацыйная адміністрацыя Запарожжа заявіла, што вывозіла ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

Прапагандыст Рыгор Азаронак зноў з'ездзіў на акупаваныя тэрыторыі Украіны, дзе закрануў тэму вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і паразмаўляў з беларусам, які ваюе на баку Расіі.

Прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі Запарожжа падчас размовы з лукашэнкаўскім прапагандыстам Рыгорам Азаронкам. Скрыны відэа СТБ

У эфіры канала СТБ Рыгор Азаронак паказаў, як сустрэўся з прадстаўніком акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Украіны Сяргеем Талмачовым, які фактычна прызнаў факты вывазу адтуль дзяцей у Беларусь.

«Запарожская вобласць ужо вывозіла дзяцей у Рэспубліку Беларусь. Беларусь — гэта наш стратэгічны, асноўны партнёр і саюзнік сярод усіх краін як постсавецкага лагера, так і ва ўсім свеце. Таму ўжо нашы дзеці — і асабліва з паўночных тэрыторый — выязджалі туды на адпачынак. Літаральна нядаўна гэта было, месяц таму.

Усе прыехалі акрыленыя, натхнёныя. Усім там вельмі спадабалася, таму Беларусі шчыры дзякуй», — сказаў мясцовы прадстаўнік калабарацыйнай адміністрацыі.

Акрамя яго, прапагандыст таксама сустрэўся з расійскім салдатам з пазыўным «Салавей», які нарадзіўся ў Горадні. 

Па словах хлопца, яго мабілізавалі яшчэ восенню мінулага года, а затым пасля двух месяцаў навучання адправілі на вайну, дзе ён ужо браў удзел у баях.

«Я абраў гэты шлях самастойна. Ужо са студзеня знаходжуся у зоне баявых дзеянняў. Браў удзел у баях, быў у акопах. Ні аб чым не шкадую. Хачу перадаць бабулі і дзядулю прывітанне. Мы ўсе з Горадні. І бацьку, ён таксама з Горадні. Іх імёны і прозвішчы называць не буду. Яны мяне ўбачаць, зразумеюць. Так што перамога будзе за намі, усё будзе добра», — заявіў хлопец падчас размовы з Азаронкам.

Грамадзянін Беларусі з пазыўным «Салавей», які ваюе ў складзе расійскай арміі супраць Украіны, размаўляе з лукашэнкаўскім прапагандыстам Рыгорам Азаронкам. Скрын відэа СТБ

Нагадаем, што нядаўна вядомы паралімпіец і перакананы прыхільнік Лукашэнкі Аляксей Талай у інтэрв'ю БелТА прызнаў, што вываз украінскіх дзяцей у Беларусь ухваліў асабіста Лукашэнка. Раней падобнае стала асноўнай прычынай выдачы ордара на арышт Уладзіміра Пуціна з боку Міжнароднага крымінальнага суда.

Каментары7

  • сярожа
    18.06.2023
    о ужо й грышка-плявузгала дзеду падаруначак - вандроўку ў Гаагу дапамагае арганізаваць))
  • Беларус из Гродно
    18.06.2023
    «Соловей», тебя ждет украинский чернозем.
  • Было такое
    18.06.2023
    Напэýна гэта тыя дзецi якiя на вiдэа ý аýтобусах едучы па Беларусi спявалi песнi накшталт "i матушка Расея прыйдзе на дапамогу" яшчэ ý каментарах ганьба пра iх пiсалi

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць