Грамадства1515

На мяжы з Польшчай амаль зніклі чэргі з легкавікоў. Чаму так адбываецца?

Велізарныя чэргі ў пункце пропуску «Брэст — Тарэспаль» на беларуска-польскай мяжы сталі звыклай з'явай. Асабліва пасля таго як польскі бок прыпыніў працу пункта пропуску «Баброўнікі». Людзі наўпрост суткамі стаялі, каб з'ездзіць у Польшчу і назад. Апошнімі днямі сітуацыя змянілася. «Наша Ніва» разабралася, чаму так адбываецца.

Пункт пропуску «Брэст — Тарэспаль». Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест — Тересполь»

Да гэтага тыдня чэргі з 250-350 машын на выезд з Беларусі ў пункце пропуску «Брэст» былі звычайнай справай. Праз гэта на мяжы нават актывізаваўся новы від бізнэсу, калі людзі за пэўную ўзнагароду прапанавалі пастаяць за вас у чарзе. Яны маглі рабіць гэта як на вашым аўто, так і на сваім.

Але на гэтым тыдні сітуацыя змянілася. Чэргі сталі невялікімі, а ў нейкія гадзіны цалкам адсутнічаюць. 

Знікненне велізарных чэргаў выклікала здзіўленне ў аматараў паездак у Польшчу. Гэтую тэму актыўна абмяркоўваюць і карыстальнікі адмысловых тэлеграм-чатаў. Падарожнікі дзеляцца здымкамі і інфармацыяй, што на мяжы пуста ці амаль пуста.

Фота: скрыншот з тэлеграм-канала «Варшавка Граница Брест — Тересполь»

Людзі агучваюць дзве асноўныя прычыны, чаму так адбываецца. Спойлер: гэта не больш хуткая праца польскіх і беларускіх памежнікаў і мытнікаў.

Асноўная версія — польскі бок апошнім часам узмацніў кантроль за перавозкай цыгарэт з Беларусі. Праз гэта, на думку карыстальнікаў чатаў, на мяжы зніклі цыгарэтныя кантрабандысты.

Фота: скрыншот з тэлеграм-канала «Варшавка Граница Брест — Тересполь»

Другая версія — умацаванне польскай валюты. Калі ў першы дзень лета за 1 даляр давалі 4,2 злотага, то цяпер толькі 4. Гэта робіць паездкі па закупы менш выгаднымі. 

З другога боку, умацаванне злотага да даляра і еўра, наадварот, павялічвае прыбытак ад кантрабанды паліва і цыгарэт. Але, як паказвае статыстыка чэргаў на мяжы, ахвотных падзарабіць на кантрабандзе болей не стала. Таму цалкам імаверна, што значнае змяншэнне чэргаў адбываецца якраз праз больш пільную ўвагу польскага боку да ўвозу цыгарэт з Беларусі.

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by

Тым часам па стане на 18 гадзін 22 чэрвеня выезду з Беларусі ў Польшчу чакаюць усяго каля 10 легкавікоў. Для параўнання: тыдзень таму ў гэты час на мяжы было 345 легкавых аўто.

Чытайце таксама: 

Страхоўкі для ўезду ў ЕС істотна падаражэлі, а набыць іх па-ранейшаму складана. Новыя цэны і нюансы

Каментары15

  • Mar
    22.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Freddy
    22.06.2023
    Mar, Kiedy zamierzacie odpowiedzieć na rosyjski atak rakietowy na Polskę? 
  • Grzegorz Brzęczyszczykiewicz
    22.06.2023
    Mar, spadaj ruska onucza

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць