Эканоміка55

На некаторыя прафесіі і пасады будуць браць нават без дазволу на пастаяннае жыхарства ў Беларусі

У Беларусі зацвердзілі на 2023 год спіс прафесій і пасад, на якія прыцягваюцца іншаземцы або асобы без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае жыхарства, без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы. Зроблена гэта пастановай Мінпрацы ад 1 чэрвеня 2023 года №17.

Фота ілюстрацыйнае

Пастанову апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым партале, яна ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2023 года.

У пералік уключаныя наступныя рабочыя прафесіі: кіроўца аўтамабіля; слесар-рамонтнік; трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці; швачка; электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання.

Таксама ў спісе ёсць наступныя пасады: ветэрынарны лекар; лекар-спецыяліст (усіх медыцынскіх спецыяльнасцяў); інжынер; медыцынская сястра і медыцынскі брат (усіх медыцынскіх спецыяльнасцяў); фельчар (усіх медыцынскіх спецыяльнасцяў).

Такое рашэнне відавочна тлумачыцца дэфіцытам кадраў, звязаным з масавым адтокам людзей з краіны праз маштабныя палітычныя рэпрэсіі і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны. Па розных ацэнках, Беларусь пакінулі за апошнія тры гады ад некалькіх дзясяткаў тысяч да некалькіх соцень тысяч чалавек, прытым у некаторых сферах, як у той жа медыцыне, дэфіцыт кадраў проста жахлівы, і яго не можа хаваць нават дзяржаўная статыстыка.

Каментары5

  • Сярожа
    22.06.2023
    Узбеки Велком))
  • Рргрпорп
    22.06.2023
    Маскавітаў набіраць будуць замест ліцвіноў. Ганьба і здзек. Сеюць буру.
  • Ядвига
    22.06.2023
    Мини-СССР, мечта сипатого жирдяя

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць