Палітвязень Дубскі жэніцца: жонка дзекабрыста гатовая распісацца ў турме
У той жа час да вязня не даходзіць прыкладна пятая частка лістоў.
Да Арцёма Дубскага не даходзіць кожны пяты ліст, паведаміла прэс‑службе МФ кіраўнік юрыдычнага аддзела «Маладога Фронту» Наста Лойка.
«Дакладна вядома, што не дайшлі 8 заказных і 26 звычайных лістоў. Па нашых падліках, гэта прыкладна кожны пяты ліст. Не дайшлі да яго лісты былога палітвязьня Алеся Баразенкі.
На свой дзень народзінаў Дубскі атрымаў некалькі дзясяткаў віншаванняў з «Міжнароднай амністыі» Брытаніі, Францыі, Нідэрландаў — амаль усе лісты былі ўскрыты».
Па словах Дубскага, ён нядаўна атруціўся турэмнаю ежаю (хлапец мае язву страўніка) і лячылі яго... анальгінам!
«Ёсць і прыемная навіна: калі да студзеня Арцёма Дубскага не вызваляць, то ў сярэдзіне месяца ён з нявестаю Тацянаю Касянчук маюць распісацца ў калоніі», — паведаміла Наста Лойка.
Каментары