«Маральна супрацоўнікі сілавых структур не гатовыя да вайны». Што рабілі б беларускія сілавікі ва ўмовах антытэрарыстычнай аперацыі
Былы супрацоўнік сілавога апарату расказвае пра дзеянні супрацоўнікаў міліцэйскіх структур, калі на краіну напалі ворагі і згадвае, як рэагавалі міліцыянты на трывогі.
Падчас надзвычайных сітуацый супрацоўнікі сілавых структур па трывозе абавязаныя з «трывожным чамаданчыкам» з'явіцца на службу і атрымаць заданні па ахове грамадскага парадку, расказвае суразмоўца.
Да каманды «адбой» яны павінны заставацца ў месцах дыслакацыі, вызначаных кіраўніцтвам.
«У нас заўжды на трывогі з неахвотаю ехалі. Іх абвяшчалі ноччу звычайна. Афіцэры прыязджалі сонныя, незадаволеныя, толькі з адной думкаю адсядзецца», — згадвае былы сілавік.
У Мінску, абласных і раённых цэнтрах мусяць быць створаныя штабы па прадухіленні небяспекі, а таксама аператыўныя групы рэагавання.
Ужо цяпер павінны быць распрацаваныя адмысловыя «планы», напрыклад, як многім вядомы план «Перахват». У выпадку форс-мажору яго нескладана прыстасаваць да ваеннага становішча, кажа суразмоўца.
«Трывожныя чамаданчыкі» павінны быць укамплектаваныя неабходным для форс-мажорнай сітуацыі начыннем: правіянтам, перавязачным матэрыялам, медыкаментамі.
«Звычайна яны смеху вартыя і служаць для таго, каб паказаць праверцы. Там можа ляжаць пару брыкецікаў локшыны хуткага прыгатавання, якім не адзін год. Да іх абнаўлення ставіліся абы-як», — згадвае былы сілавік.
Супрацоўнік ДАІ правярае дакументы ў кіроўцаў у Веткаўскім раёне. Фота: тэлеграм-канал «Голас Веткаўшчыны»
Па словах суразмоўцы, надзвычайныя сітуацыі пралічваюцца, але большасць сілавікоў не гатовыя выконваць задачы ва ўмовах ваеннага становішча.
Былы сілавік сумняваецца ў боегатоўнасці былых калег.
Некаторыя падраздзяленні, паводле яго, па два-тры разы на год толькі страляюць з пісталетаў.
З аўтаматамі будуць супрацоўнікі патрульна-паставых службаў, але яны навучаныя выконваць задачы, ніяк не звязаныя з баявымі дзеяннямі.
«БТР да паста з патрульнымі пад’едзе, і міліцыі след прастыне. Ні пісталетам, ні аўтаматам танк не спыніш», — заўважае былы сілавік.
На ягоны погляд, беларускія сілавікі будуць паводзіць сябе так, як і іх расійскія калегі.
Спачатку акажуцца дэмаралізаванымі і не будуць ведаць, што канкрэтна рабіць, бо не будзе загадаў зверху, альбо яны не будуць адпаведнымі сітуацыі. Потым ім загадаюць перакрываць дарогі, затрымліваць падазроных асоб.
«Перакопваць, загрувашчваць дарогі, спыняць транспарт і гэтым блакаваць рух», — кажа ён.
Суразмоўца перакананы: калі адбудзецца ўварванне, то лукашысты не паспеюць сабраць людзей, каб арганізаваць супраціў, бо падзеі будуць разгортвацца імкліва.
«Маральна супрацоўнікі сілавых структур не гатовыя да вайны, — заяўляе былы сілавік. — Армія — іншая справа, але супрацоўнікі міліцыі не будуць бараніць Лукашэнку і яго сям’ю. Ніхто не захоча за іх аддаваць жыццё, незалежна ад таго, удзельнічалі яны ў злачынствах апошніх трох гадоў ці не. Той, хто запэцканы, будзе думаць пра ўцёкі з краіны».
Ён дапускае, што за тры гады сітуацыя ў сілавых структурах змянілася, але сумняваецца, што кардынальна.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬГлядзіце таксама:
Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім
Караеў патлумачыў, чаму «балота» лепшае, чым тое, чаго хацелі беларусы ў 2020-м
Як я пагаварыў з міліцыянерамі, якія прыйшлі мяне прафілактаваць, пра Бога, закон і сумленне
Каментары
возможно отдать жизнь за 16 цыганских резиденций (это в одной только РБ)?
а может за десятки ярдов, которые уже в Абудаби / Стамбуле и т.п.
за вечное рабство у табора?
лол какой то