Грамадства66

«Гэтулькі ўсяго цікавага даведаешся са сшыткаў»: малады настаўнік хіміі стаў папулярным у тыктоку

Малады настаўнік хіміі з Мінска з пазітывам распавядае ў тыктоку пра свае будні. «Першыя секунды думаў, што гэта вучань парадзіруе настаўніка», — пішуць яму ў каментарыях.

Андрэй Роскач. Скрыншот відэа ў тыктоку

Андрэй Роскач ужо другі год працуе ў адной са сталічных школ настаўнікам хіміі. Ён прызнаецца, што любіць сваю працу. Кажа, што бацькі марылі, каб сын стаў доктарам, як яго дзядуля. Але хлопец у 11 класе канчаткова зразумеў, што яго пакліканне — стаць настаўнікам. Таму ў педагагічны ўніверсітэт пайшоў для таго, каб рэалізаваць сваю мару.

Тыкток маладога настаўніка сапраўды адрозніваецца пазітыўным настроем. Ён запісвае іранічныя відэа пад трэндавую музыку і жартуе, што адчувае сябе супрацоўнікам «Макдональдса», калі раскладае па латках усё неабходнае для лабараторнай працы.

Хлопец спрабуе развенчваць стэрэатыпы, звязаныя з яго працай:

— Часта чую меркаванне пра настаўнікаў: «Ды божачкі, што там працаваць у школе?! У вас працоўны дзень да гадзіны, вы адвялі свае ўрокі — і пайшлі дахаты адпачываць». Але чамусьці ніхто не ведае і не думае пра тое, што мы маем праверку сшыткаў. Нам трэба таксама рыхтавацца да заняткаў, як і школьнікі рыхтуюцца. Мы пішам планы канспектаў, нейкія раздатачныя матэрыялы, прэзентацыі робім. Гэта займае шмат часу.

Watch on TikTok

У тыктоку Андрэй распавядае і пра смешныя моманты працы настаўніка. Вось, напрыклад, пра што ён даведаўся, калі правяраў кантрольную працу адзінаццацікласніка:

— Заданне было: «Пералічыце вядомыя вам спосабы атрымання металаў з руд». Вучань адказвае: «Ёсць шахцёры, у іх ёсць кірка і іншыя інструменты. У іх ёсць шахты, куды яны ходзяць здабываць усякія руды». Я лічу, гэта 10 з 10. Люблю сваю працу. Вельмі шмат усяго цікавага даведаешся са сшыткаў.

І строгім настаўнікам Андрэй таксама можа быць. Так, напрыклад, ён прызнаецца, што прынцыпова не дае дадатковыя заданні вучням пры канцы чвэрці, калі тыя просяць аб магчымасці як-небудзь выправіць выніковую адзнаку. Бо лічыць, што няправільна, калі дзіця ўсю чвэрць лынды біла, а на апошнім тыдні раптам вырашыла нешта рабіць. Але прызнаецца, што калі бачыць шчырую зацікаўленасць, то ўсё ж ідзе насустрач у адзінкавых выпадках.

Найбольш папулярны ролік Андрэя набраў больш за мільён праглядаў і каля 80 тысяч лайкаў. У ім настаўнік назірае за вучнем, які не можа правільна выканаць заданне ля дошкі. На заднім фоне чуваць дзіцячы смех і спробы падказаць аднакласніку.

У каментарыях захапляюцца Андрэям і пішуць, што, калі б па ўсіх прадметах былі такія настаўнікі, дык дзеці з задавальненнем хадзілі б у школу. Але не ўсе нават адразу вераць, што гэты малады хлопец — сапраўды настаўнік, а не вучань.

У адным з найбольш залайканых каментарыяў жанчына выказвае павагу за тое, што па відэа бачна: настаўнік не прыгнятае вучняў, якія не баяцца выказаць уласнае меркаванне.

«Я з першых дзён стараюся растлумачыць вучням, што рабіць памылкі — гэта нармальна, выказваць сваё меркаванне — таксама. Не ўсім, вядома, гэта даецца, але я імкнуся такое заахвочваць», — адказаў Андрэй.

Каментары6

  • venlo
    05.04.2025
    настаўнік ужо паспеў паўдзельнічаць у "выбарах"?
    сколькі рублеў прэміі атрымаў за фальсіфікацыі?
    • Прэтэнзіі не па адрасе
      05.04.2025
      venlo, лічбы "выбараў" спускаюцца зверху - з адміністрацыі Лукашэнкі. Туды свае прэтэнзіі накіроўвайце.
      Але вам прасцей цкаваць моладзь, якая ў 2020м была студэнтамі.
  • Ой
    05.04.2025
    Не понимаю что можно делать в школе, если есть мозги. Если только попробовать, а потом идти в репетиторы. Кому может нравится куча бумажной работы малооплачиваемой не говоря уже про фальсификации.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту

Усе навіны →
Усе навіны

У панядзелак у Беларусі было +28°С

Псеўдаэлектрыкі напалі на мінскага айцішніка, катавалі яго і патрабавалі больш за $300 мільёнаў1

Біржавыя індэксы ЗША і даляр знізіліся на фоне атакі Трампа на кіраўніка Цэнтрабанка3

Смерць важнага героя і новая небяспека. Што паказалі ў другім сезоне хітовага серыяла The Last of Us4

У ААЭ заканадаўства пачне пісаць штучны інтэлект

«З адзіным надпісам: Franciscus». Ватыкан апублікаваў завяшчанне памерлага Папы2

Трамп паабяцаў раскрыць дэталі «мірнага пагаднення» паміж Расіяй і Украінай на працягу трох дзён9

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці22

Назвалі афіцыйную прычыну смерці Папы Францішка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць