У Заслаўі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі Geely, якім кіраваў 40-гадовы мінчанін, раней пазбаўлены пасведчання кіроўцы за пакіданне месца ДТЗ.
Мужчына прапанаваў даішніку грошы, той абурыўся, тады мужчына паклаў 100 даляраў у адну з ніш службовага аўтамабіля.
«На неаднаразовыя папярэджанні пра тое, што такое дзеянне крымінальна караецца, парушальнік не адрэагаваў, — паведамляе МУС. — Інспектары выклікалі следча-аператыўную групу. Кіроўца затрыманы».
Распачатая крымінальная справа за дачу хабару.
Каментары