Грамадства55

Затрымлівалі прарэктара віцебскай ветакадэміі, які аперыраваў вожыка. Яго чакае суд

За хабар будуць судзіць прарэктара віцебскай ветакадэміі Уладзіміра Журбу. Ён быў героем публікацый дзяржСМІ і вядомы тым, што прааперыраваў вожыка.

Уладзімір Журба і прааперыраваны вожык. Фота: Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

Пра яго затрыманне паведаміў тэлеграм-канала «Віцебск выйшаў на шпацыр».

Як стала вядома «Нашай Ніве», прарэктара па вучэбнай частцы Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, кандыдата ветэрынарных навук Уладзіміра Журбу затрымалі проста на працы. Ці ён дагэтуль за кратамі або яго адпусцілі дадому да суда, невядома.

У ВНУ ён больш не працуе, паведамілі ў клініцы кафедры агульнай, прыватнай і аператыўнай хірургіі, якую дацэнт Журба праславіў ці не на ўсю Беларусь, зрабіўшы аперацыю па выдаленні пухліны дэкаратыўнаму вожыку. Тады пра гэта напісалі шмат якія мясцовыя і рэспубліканскія выданні.

Але куды часцей імя Уладзіміра Журбы фігуравала ў афіцыйных паведамленнях пра дзейнасць навучальнай установы. Адно з апошніх з'яўленняў прарэктара на старонках дзяржСМІ — гэта рэпартаж з уручэння ўзнагародаў пераможцам абласной алімпіяды «Аграполія-2022», дзе ён віншаваў падлеткаў ад імя адміністрацыі.

Суд паводле ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару) прызначаны на 5 ліпеня. Працэс распачнецца ў судзе Першамайскага раёна Віцебска, справу будзе разглядаць суддзя Юрый Урбан. Былому выкладчыку пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў са штрафам і забаронай займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

Паводле тэлеграм-канала «Віцебск выйшаў на шпацыр», незадоўга да затрымання былы прарэктар праводзіў з супрацоўнікамі нараду пра недапушчальнасць парушэння артыкула 43 Закона №305-З «Аб барацьбе з карупцыяй», дзе гаворыцца пра адказнасць кіраўнікоў у папярэджанні і выяўленні карупцыйных правапарушэнняў.

Апошні запіс Уладзіміра Журбы на ягонай старонцы ў фэйсбуку датаваны 6 лютага. Напярэдадні адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам факультэта ветэрынарнай медыцыны, і фотаздымкі з гэтай падзеі — апошнія, дзе Журба выступае ў якасці прарэктара па вучэбнай частцы ўніверсітэта. Яго асабістую старонку прыбралі з афіцыйнага сайта навучальнай установы, а былая пасада, калі верыць сайту, застаецца вакантнай. 

Каментары5

  • Эннот
    27.06.2023
    Ёжик то хоть жив?
    Или без взятки старым скальпелем резали и положили на коридоре?
  • Позор корумпированным ветеринарам!
    27.06.2023
    Туда ему и дорога! сколько оправдания жертв искалеченных домашних животых, дачи заведомо ложных заключений судебной экспертизы на его совести и совести всех его корупированныых подчиненных в той академии коррумпированной медицыны. Посмотрите его друзей в вк, фб, однокласниках... там все его подельники- коррупционеры.
  • dee
    27.06.2023
    Па гэтым артыкуле там можна амаль увесь спіс работнікаў караць)) 

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін92

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

«Касметычныя змены ўжо не дапамогуць». Офіс Ціханоўскай заявіў, што ў ЕГУ застаецца яшчэ апошні шанец22

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін92

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць