Прэм'ер Іспаніі прыбыў у Кіеў у першы дзень старшынства краіны ў Радзе ЕС
У сваім твітары раніцай 1 ліпеня Пэдра Санчэс апублікаваў кадры з Кіеўскага вакзала.

Фота з твітара прэм'ера Іспаніі
Прэм'ер Іспаніі Пэдра Санчэс пачаў старшынства Іспаніі ў Радзе ЕС з візіту ва ўкраінскую сталіцу, як паведаміла «Еўрапейская праўда».
«Ужо ў Кіеве. Я хацеў, каб першая падзея старшынства Іспаніі ў Радзе ЕС была ва Украіне з Уладзімірам Зяленскім. Я выкажу ўкраінскаму ўраду і парламенту ўсю еўрапейскую салідарнасць. Мы працягнем падтрымліваць украінскі народ, пакуль у Еўропе не адновіцца мір», —напісаў Санчэс.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары