Грамадства1616

«Адпачываюць на дачы і не думаюць пра Дзень незалежнасці». На СТБ прапанавалі зрабіць 3 ліпеня рабочым днём 

На СТБ у праграме «Па сутнасці» вядоўца паскардзілася, што людзей на святкаванні 3 Ліпеня мала, за артыстаў, што спяваюць на пустых пляцоўках, крыўдна, ды і для эканомікі выхадны — страты.

«Ёсць адчуванне, што, па-першае, гэта дзесьці замыльваецца з Днём Перамогі: вельмі блізка карэлюе. Па-другое, ехала на праграму па горадзе, была з раніцы на ўскладанні [кветак], гляджу — вельмі шмат канцэртных пляцовак. Дзень у нас выхадны: субота, нядзеля, панядзелак. 

Дзе большая частка? За горадам адпачываюць і, прабачце за шчырасць, асабліва пра Дзень Незалежнасці не думаюць», — сказала вядоўца Алёна Сырова. 

Яна паставіла пытанне: ці не варта зрабіць 3 ліпеня працоўным? 

«У мяне ўзнікае такое пытанне, магчыма, каб не было крыўдна артыстам, якія імкнуцца, выконваюць свае хіты на пляцоўках нават у самых маленькіх гарадскіх раёнах. Зразумелая справа, што іх тамака прыходзяць паслухаць не так шмат людзей. Можа быць, з пункту гледжання эканомікі зноў жа, 3 ліпеня не рабіць выхадным днём, а рабіць працоўным, а ўвечары ўсім разам адпачываць?» — задала яна пытанне. 

Дзмітрый Шаўцоў, генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, не пагадзіўся. Ён лічыць, што якраз тое, што гэта выхадны, і замацоўвае ў галовах беларусаў, што гэты дзень святочны. 

«Стаўленне дзяржавы да святаў якраз і паказваецца, які дзень выходны, які дзень працоўны, які дзень важнейшы. Таму, калі мы зробім Дзень Незалежнасці ці 9 Мая працоўным днём, мы прыйдзем на працу і скажам: «Са святам», — і ўсё. І хутка мы самі нівеліруем значнасць гэтага свята», — сказаў ён.

«Тады, магчыма, варта падысці да напаўнення гэтага свята?» — спытала Сырова, не ўдакладняючы, чаго ёй не хапіла 3 Ліпеня.

«Гэта іншае пытанне. Разумееце, як бы мы яго ні напаўнялі, хоць з кожнага двара будзе граць музыка, артыст будзе выступаць, той, хто захоча паехаць на дачу, ён усё роўна паедзе, ён і ў суботу паедзе, і праз тры дні паедзе», — заўважыў Шаўцоў.

Каментары16

  • Ян Севярын Бакей
    04.07.2023
    а всь колькі б гестапікі і вагінеры не шчыравалі  крывавымі катаваньнямі- 25-га Сакавіка было , ёсьць і будзе сьвятам беларусаў. усім падлам наперакор.
  • назіральнік
    04.07.2023
    Хватит делать красивую мину при плохой игре. Все прекрасно понимают, что государственные мероприятия являются индикатором отношения народа к власти. И если народ их игнорирует, то не считает власть своей и легитимной. Точно так же во время оккупации 1941-1944 народ игнорил мероприятия немецких захватчиков. Пустые улицы и придворные паяцы поющие в пустоту, это и есть ваши мифические "80% поддержки". Революционные настроения в обществе ещё сильнее, чем было в 2020. И если этот торфяной пожар вырвется наружу, то мало вам не покажется. Диктатор копает себе яму усиленными темпами. 
  • Андрусь
    04.07.2023
    Ну ў лукашыстаў гэта ўсё можна вырашыць на раз-два (тыпу - дыктатура эфектыўнейшая за дэмакратыю). Абвяшчаюць працоўным днём, усе мусяць з'явіцца на працоўныя месцы, там іх строяць і строем вядуць слухаць "хіты" Саладух і Дарафеевых. Пры гэтым загадваюць пускаць скупую мужскую слязу падчас выступу лукашэнкі. Тых, хто не заплача - адразу пакаваць, везці ў ГУБАЗіК правяраць тэлефоны. Насельніцтва да смерці запомніць, што такое 3-е ліпеня.  

Цяпер чытаюць

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў14

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць бізнэс па дастаўцы VIP-сушы. Іх прывозяць у скрынках з чырвонага аксаміту1

Ёханэс Клэба стаў дзевяціразовым алімпійскім чэмпіёнам і ўстанавіў рэкорд

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю22

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх9

Калі трэба плаціць падатак з прызоў і сувеніраў, а калі не — тлумачыць падатковая

«Масква паказвае Лукашэнку, што ніякі Коля не будзе наступным прэзідэнтам Беларусі»22

Экс-міністра энергетыкі Украіны затрымалі пры спробе з'ехаць з краіны2

Беларусы атрымліваюць жыроўкі пасля студзеньскіх маразоў. Колькі за ацяпленне?4

Блогер Павел Спірын выехаў у Літву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў14

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць