Хто сядзеў побач з Лукашэнкам на канцэрце 3 ліпеня ў Вялікім тэатры? Здаецца, у яго новая фаварытка
Увечары 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прыехаў на канцэрт у Вялікі тэатр Беларусі. Пасля прамовы і ўзнагароджвання работнікаў культуры ён заняў месца ў зале. Побач з ім пасадзілі дзяўчат — адну з іх бачылі з палітыкам ужо тройчы.

Дзяўчына, якая сядзела леваруч ад Лукашэнкі, вельмі падобная да 26-гадовай піяністкі Ірыны Бутэль. Родам яна з Ветрына, што знаходзіцца ў Полацкім раёне — адтуль жа паходзіў славуты літаратуразнаўца Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фартэпіяна ў 2020-м і з гэтага часу працуе ў Вялікім тэатры Беларусі.

Другая з дзяўчат — ужо вядомая нам 20-гадовая мінчанка Настасся Казырыцкая. Упершыню яна з'явілася з Лукашэнкам на навагоднім балі, а потым паспела суправадзіць яго і на бал выпускнікоў 23 чэрвеня. З'яўленне на Дзень Незалежнасці — яе трэці выхад з Лукашэнкам.

Вырасла Настасся ў звычайнай сям'і ў сталіцы Беларусі. Бацька быў міліцыянтам, але 20 гадоў як не працуе ў МУС. Цяпер дзяўчына вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Таксама яна працуе мадэллю ў Нацыянальнай школе прыгажосці, прычым з падлеткавага ўзросту.

У 2021-м дзяўчына дайшла да фіналу конкурсу «Міс Беларусь». Грае на фартэпіяна і гітары. Да апошняга часу працавала ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска. Пра пераход яе на іншыя пасады невядома.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары