Вайна11

Зяленскі назваў колькасць украінскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што за час поўнамаштабнай вайны з Расіяй загінулі больш за 46 тысяч украінскіх вайскоўцаў, яшчэ дзясяткі тысяч лічацца зніклымі без вестак або знаходзяцца ў палоне, заявіў ён у інтэрв’ю NBC News.

Ілюстрацыйнае фота Генштаб Украіны

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што «ніхто дакладна не ведае», колькі ўкраінцаў страцілі свае жыцці ў выніку вайны.

«У нас ёсць зафіксаваная колькасць ахвяр — больш за 46 тысяч загінулых вайскоўцаў. Яшчэ ёсць дзясяткі тысяч тых, хто знік без вестак або знаходзіцца ў палоне. І вы дакладна не ведаеце, бо зніклыя без вестак могуць быць мёртвымі, а могуць знаходзіцца ў палоне», — сказаў ён.

Зяленскі таксама паведаміў, што каля 19,5 тысячы ўкраінскіх дзяцей былі дэпартаваныя ў Расію.

«І мы зусім не разумеем колькасці тысяч, дзясяткаў тысяч цывільных людзей, якія загінулі на часова акупаваных тэрыторыях», — дадаў ён.

Каментары1

  • Ёсік
    17.02.2025
    Дзетак павывозілі, каб зрабіць зь іх расейцаў, а потым нацкаваць на ўкраінцаў. Гэта і ёсьць генацыд.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»30

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць