Свет55

Стала вядома, колькі беларусаў сядзіць у польскіх ізалятарах

У Польшчы ў следчых ізалятарах і турмах знаходзіцца 2575 замежнікаў з 78 краін свету, паведамляе польская турэмная служба, піша агенцтва PAP.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал Вясны

Больш за ўсё ўкраінцаў (1313), грузін (305) і беларусаў (140). Але варта адзначыць, што ўкраінцаў і беларусаў найбольш сярод замежнікаў, якія жывуць у Польшчы.

Калі паглядзець на лічбу замежнікаў, якія афіцыйна працаўладкаваны ў Польшчы, то на першым месцы будуць украінцы (780 тысяч чалавек па стане на кастрычнік 2024 года, па звестках Упраўлення сацыяльнага страхавання Польшчы) і беларусы (135 тысяч). Грузіны па гэтай статыстыцы на трэцім месцы — амаль 27 тысяч легальна працаўладкаваны ў Польшчы. Калі казаць пра лічбы тых, хто пражывае там, то яны, зразумела, будуць істотна большыя.

Ёсць таксама ў польскіх ізалятарах грамадзяне Малдовы (106), Расіі (82), Румыніі (53), Арменіі (44), Літвы (41), Балгарыі (39), Чэхіі (28), Германіі (24), Нігерыі (21), Турцыі (20), Калумбіі (18), а таксама Туркменістана (19) і Узбекістана (19), Славакіі (19), 16), В'етнама (12) Казахстана (12). Такая статыстыка прыводзіцца па стане на 31 студзеня 2025 года.

Грамадзянства 60 замежнікаў не вызначана, а пяцёра зняволеных — асобы без грамадзянства.

«Каталог злачынстваў, за якія гэтыя асобы былі асуджаныя, вельмі шырокі. Ад злачынстваў супраць маёмасці, жыцця і здароўя да крадзяжоў і рабаванняў», — сказала прэс-сакратар турэмнай службы падпалкоўнік Арлета Пэнцонек.

Каментары5

  • Andy
    16.02.2025
    Ната , можно взглянуть на эту официальную статистику?
  • Ната
    16.02.2025
    Andy, https://youtu.be/MymN8NrZlgI?si=Yn9sNvBeOag_oAoG
  • Ната
    16.02.2025
    Andy, линк не проходит, кстати есть даже интерьвью с этими ребятами.

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць