Свет4242

Падарваны Крымскі мост: пралёт у адзін бок абрынуўся, у другі бок прасеў. Чыгуначны мост не пашкоджаны

Сёння ў 4:21 улады анексаванага Крыма паведамілі, што рух па Крымскім мосце спынілі праз здарэнне ў раёне 145-ай апоры з боку Кубані. Што менавіта здарылася, яны не назвалі. Украінскія СМІ са спасылкаю на свае крыніцы паведамляюць, што мост мог быць атакаваны з дапамогай надводных дронаў.

Вядома, што на мосце загінула сямейная пара, якая ехала ў машыне, іх дачка шпіталізаваная. Відавочцы кажуць, што чулі выбух.

Як удакладняе Baza, жанчыне было 36 гадоў, мужчыну — 40. 14-гадовая дзяўчынка была дастаўлена ў адну з бальніц Краснадарскага краю. 

Як стала зразумела пазней, пралёт у адзін бок абрынуўся, у другі бок прасеў. Чыгуначны мост не пашкоджаны.

Кіраўніцтва анексаванага Крыма заклікала людзей устрымацца ад планаў ехаць па мосце. У Мінтрансе прапанавалі выбіраць сухапутны маршрут.

Аперштаб Краснадарскага краю прапанаваў тым, хто едзе ў Крым, карыстацца «альтэрнатыўным маршрутам» па акупаваных тэрыторыях Украіны

Праца паромнай пераправы паміж Крымам і Краснадарскім краем таксама спыненая. Перад уездам на Крымскі мост утварыўся шматкіламетровы затор.

Чыгуначнае палатно Крымскага моста не пацярпела, паўвостраў не ізаляваны, заявілі ўлады Крыма.

Улады анексаванага Крыма паведамілі, што ён забяспечаны ўсімі неабходнымі харчовымі і прамысловымі таварамі, а таксама палівам.

Адміністрацыя заклікае турыстаў у Крыме па магчымасці заставацца ў гасцініцах.

Што кажа ўкраінскі бок

Спікер ГУР Андрэй Юсаў у каментары «Суспільнаму» заявіў, што ГУР не каментуе прычыны падзей на Крымскім мосце. «Можна толькі працытаваць словы кіраўніка ГУР Кірылы Буданава пра тое, што «Крымскі мост — канструкцыя там лішняя», — дадаў ён.

Ва УСУ ж заявілі, што пашкоджане Крымскага моста можа быць расійскай правакацыяй, бо сёння сканчаецца дзеянне збожжавай угоды.

«Пры тых беспрэцэдэнтных мерах бяспекі, якія выкарыстоўваліся доўгі час расіянамі вакол Крымскага моста, яны, цалкам імаверна, кантралявалі ўсю гэтую сітуацыю, і далей адбываецца яна па запраграмаваным імі ж сцэнарыі», — заявіла кіраўніца прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Наталля Гуменюк.

Якія версіі таго, што адбылося

Украінскія СМІ паведамляюць, што начная атака на Крымскі мост была спецаперацыяй СБУ і Вайскова-марскіх сіл УСУ.

Як пішуць «Украінская праўда» і «РБК-Украіна», мост быў атакаваны з дапамогай надводных дронаў. Паводле слоў крыніц медыя, дайсці да моста было складана, але нарэшце гэта атрымалася.

Расійскі бок пакуль прычын здарэння не называў.

  • Папярэдні выбух на Крымскім мосце адбыўся 8 кастрычніка 2022 года: там быў падарваны грузавік з выбухоўкай.

  • Выбухам быў знішчаны адзін з пралётаў аўтамабільнага моста і пашкоджаны чыгуначны мост.

  • Аўтамабільны рух аднавілі 6 снежня, але цалкам мост запрацаваў толькі ў маі.

Каментары42

  • пыня
    17.07.2023
    «Она потонула» ©
  • Бавовна
    17.07.2023
    Сработал «эффект линзы» или ваньки опять покурили не в нужном месте
  • Это хорошо
    17.07.2023
    Крым начал возвращаться в родную украинскую гавань.

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім аэрапорце экстранна пасадзілі самалёт з Антальі2

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю2

Порнаактрыса нарадзіла дзіця пасля сэкс-марафону з 400 мужчынамі30

Цэнтр Мінска застаўся без электрычнасці1

Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ13

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца4

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

Родзічы шукаюць жыхара Светлагорска і ягоную жонку, якія праз пагрозу рэпрэсій з’ехалі з Беларусі. Яны зніклі больш за год таму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць