«Я не перастала быць рускай у душы». Тэнісістка Патапава пра змену грамадзянства на аўстрыйскае
Тэнісістка Анастасія Патапава выказалася пра змену расійскага грамадзянства на аўстрыйскае. Спартсменка выступае за Аўстрыю з 2026 года. Цяпер яна 28‑я ракетка свету.

«Я ж не перастала быць рускай у душы. Усе адэкватныя людзі разумеюць, чаму мне давялося змяніць грамадзянства — каб лягчэй перамяшчацца і дабірацца да турніраў. Я неаднаразова казала пра гэта, але гэта ж не мяняе мяне як чалавека, мае звычкі і тое, адкуль я родам. Як кажуць, дзяўчыну з вёскі вывезці можна, а вёску з дзяўчыны — не», — цытуе Патапаву ТАСС.
Тэнісістка сказала гэта ў Пецярбургу падчас турніру Northern Palmyra Trophie, які спансуе «Газпрам».
У Аўстрыі некаторых абурылі яе словы.
У 2023 годзе Патапава трапіла ў скандал, калі выйшла на корт у Індыян-Уэлсе ў футболцы маскоўскага «Спартака». WTA тады вынесла спартоўкі афіцыйнае папярэджанне. Патапава тлумачыла, што заўзее за «Спартак» з дзяцінства і не бачыць у футболцы правакацыі.
Каментары