Усяго патроху33

Магілёўскія суседзі Барыса Маісеева абверглі запушчаную ім байку пра нараджэнне ў калоніі

У нядзелю ў Магілёве на вуліцы Чалюскінцаў адкрылі мемарыяльную шыльду на доме, дзе некалі нарадзіўся і пражыў першыя 14 гадоў вядомы расійскі спявак Барыс Маісееў, што памёр летась. У сувязі з гэтым ягоныя былыя суседзі падзяліліся ў сацсетках успамінамі пра яго, развянчаўшы адзін з міфаў, які спявак пры жыцці актыўна прасоўваў, піша «Камсамольская праўда».

На адкрыцці мемарыяльнай шыльды Барысу Маісееву ў Магілёве. Фота: КП, з сацсетак

Спявак пражыў у доме па магілёўскай вуліцы Чалюскінцаў, 54 першыя чатырнаццаць гадоў свайго жыцця: з 1954-га да 1968-га.

Суседзі маці артыста Гені Барысаўны распавялі: гісторыя пра тое, што Барыс Маісееў нібыта нарадзіўся ў жаночай папраўчай калоніі (а яе артыст рэгулярна ў розных інтэрпрэтацыях распавядаў у інтэрв'ю) — не больш, чым выдумка і творчае перабольшанне, бо артыст быў па прыродзе вялікім містыфікатарам.

Былыя суседзі зоркі распавялі, што нарадзіўся ён у звычайнай радзільні, адкуль яго і прынеслі ў дом на Чалюскінцаў, 54. Там артыст і пражыў 14 гадоў, а праз некаторы час, скончыўшы школу, адправіўся ў Мінск, дзе і атрымаў адукацыю класічнага танцоўшчыка ў Мінскім харэаграфічным вучылішчы. А далей была праца галоўным балетмайстрам літоўскага аркестра «Трымітас», стварэнне трыа «Экспрэсія», дзе будучую зорку расійскай эстрады заўважыла Ала Пугачова…

Каментары3

  • mikola
    17.07.2023
    adkul susedzi usio vedaiuc ? Stolki czasu praislo !
  • Тарас
    17.07.2023
    А всётаки он прав, Могилев как и вся Беларусь как в те времена так и до сегодняшнего дня остаётся трудовой исправительной колонией, прочем сегодня в отличие от тех времен - колонией ужесточенного режима
  • Вольга
    18.07.2023
    "Вялікі містыфікатар" прыкладна роўны паняццю мірдзверымяч у ангельскай мове.

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: Расія пралічылася, зрабіўшы стаўку ў перамовах толькі на ЗША

Лідары краін ЕС папросяць Зяленскага змякчыць крытыку Трампа4

У Польшчы збіраюцца павялічыць суму, якую замежнікі павінны мець для ўезду3

Еўрасаюз прапанаваў альтэрнатыву Starlink для Украіны4

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю12

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Адэскай вобласці2

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно12

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць