Вайна

Расейцы трэцюю ноч запар б'юць па Адэсе

Уначы адбылася ракетна-дронавая атака на Адэсу: у цэнтры горада разбураны адміністрацыйны будынак, пацярпелі чатыры чалавекі, піша гарадскі партал Dumskaya.net.

У цэнтры горада разбураны адміністрацыйны будынак, заявіла спікер Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк.

Фота: Думская

«Наступствы ўдакладняюцца. Выбухной хваляй пашкоджана вельмі шмат дамоў вакол», — сказала Гумянюк.

У абладміністрацыі дадалі, што ў цэнтры горада падняўся пажар на плошчы 300 кв. м.

«На месцы працуюць спецыялісты адпаведных службаў. Вядома пра двух шпіталізаваных», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Дасталася і рэгіёну. Акупанты трапілі ў склады. Там пра пацярпелых інфармацыі няма.

Фота: Думская

Вораг зноў здзейсніў масіраваную змешаную ракетна-дронавую атаку, адзначыла Гумянюк.

«Гэтыя звесткі яшчэ ўдакладняюцца, але вядома, што былі ўжытыя ракеты рознага базавання. Прыцягвалася да атакі і падводная лодка, якая несла дзяжурства ў Чорным моры, і стратэгічная авіяцыя, з выпускам ракет Х-22, і берагавыя ракетныя комплексы «Онікс» і «Іскандэр», — сказала яна.

Удары расейцаў па Адэсе працягваюцца трэцюю ноч запар.

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла2

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі не з’явіўся на пахаванне свайго забітага бацькі4

Прахалода ці спякота? Якога надвор'я чакаць на наступным тыдні3

У Малі паўстанцы і джыхадзісты атакавалі пазіцыі расійскага Афрыканскага корпуса

«Беларускі апантаныя сваім выглядам». Грэк-кіпрыёт пра жанчын у Мінску8

«Збаў цябе Госпад!» У Гродне 17‑гадовы Дзяніс уратаваў свайго аднагрупніка4

«Гэтае лета нам давядзецца крыху пацярпець». У Клецку праблемы з вадой, крэйда ў зямлі ўскладніла свідраванне1

Папулярны расійскі святар пасмяяўся з беларусаў24

Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»16

«Белджы» ўвайшоў у топ-5 расійскага аўтарынку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла2

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць