Вайна

Расіяне ўначы ўдарылі па цэнтры Мікалаева, ёсць загінулыя

Расейцы ўначы 20 ліпеня нанеслі ўдар па цэнтры Мікалаева, у выніку чаго загарэліся 3-павярховы жылы дом і гаражы, вядома пра 9 параненых, сярод іх — 5 дзяцей. Ёсць загінулыя, цяпер іх колькасць невядомая.

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Сянкевіча

«Наступствы начнога абстрэлу Мікалаева. У бальніцы шпіталізаваныя 9 чалавек. Шмат каму аказалі дапамогу на месцы. Двух жыхароў — мужчыну і жанчыну — выратавалі з-пад завалаў. Зараз на месца выехалі камунальнікі. Пачынаем прыбіраць тэрыторыю», — паведаміў у сваім тэлеграме мэр горада Аляксандр Сянкевіч. Колькасці загінулых ён не ўдакладніў.

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Сянкевіча

Кіраўнік абласной адміністрацыі Віталій Кім напісаў, што цяпер вядома пра 9 параненых: 4 дарослых і 5 дзяцей.

«На адным з адрасоў велізарная варонка каля 3-павярховага жылога дома. Пажар вельмі сур'ёзны. На месцы ўжо працуюць ратавальнікі ДСНС. Вакол шмат пашкоджаных дамоў. На іншым адрасе гараць некалькі гаражоў. Ратавальнікі тушаць», — дадаў Сянкевіч.

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Сянкевіча

Каментары

Цяпер чытаюць

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

Грузінскія дактары расказалі пра стан пацярпелых у аварыі беларусаў

Іспанскі скейтбардыст скарыў сацсеткі трукам, зробленым падчас сонечнага зацьмення ВІДЭА

У Мінску збіраюцца знесці паўтары сотні будынкаў2

Стала вядома, што за «сіндыкат» стаіць за сайтам, які вярбуе беларусаў ваяваць за Расію3

Сузаснавальніца «Макей» сыходзіць з кампаніі і засяродзіцца на ўласным брэндзе2

У Польшчы затрымалі расіяніна, які збіраўся забіць украінца з амерыканскім пашпартам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць