Здароўе

Штодзённы прыём аспірыну можа шкодзіць здароўю пажылых 

Вынікі даследавання амерыканскіх навукоўцаў сведчаць, што штодзённае ўжыванне аспірыну павышае рызыку анеміі ў пажылых людзей больш чым на 20 працэнтаў.

ацэтылсаліцылавая кіслата acetylsalicylic acid ацетилсалициловая кислота

На працягу многіх гадоў людзі часта прымаюць нізкія дозы ацэтылсаліцылавай кіслаты, або аспірыну (у дозе 100 міліграмаў і меншай на суткі), якая разрэджвае кроў і дапамагае прадухіліць утварэнне тромбаў, сардэчны прыступ або інсульт. Асабліва пашырылася гэтая практыка пасля пандэміі COVID.

Аднак даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Annals of Internal Medicine, сведчаць аб тым, што пажылыя людзі, якія штодня прымаюць нізкія дозы аспірыну, могуць мець больш шанцаў на развіццё анеміі, чым тыя, хто гэтага не робіць.

Анемія развіваецца, калі ў чалавека недастатковая колькасць здаровых эрытрацытаў, неабходных для пераносу кіслароду да тканак ва ўсім целе. Людзі з анеміяй часта адчуваюць стомленасць і задышку. Даследчыкі звязваюць павышаную рызыку развіцця анеміі сярод асоб, якія прымаюць аспірын, з дэфіцытам жалеза.

Вучоныя прааналізавалі даныя звыш 19 тысяч чалавек, большасць з якіх была ва ўзросце 70 гадоў і болей. Усе яны не мелі відавочных захворванняў і анеміі. Выпадковым чынам частцы з іх было прызначана прымаць або 100 міліграмаў аспірыну, або плацэба на працягу пяці гадоў. Падчас даследавання ўзровень гемаглабіну ў крыві вымяраўся кожны год, а ўзровень ферытыну — напачатку і праз 3 гады.

За гэты час аналізы крыві ўдзельнікаў паказалі, што ўзроўні гемаглабіну і ферытыну (бялкоў, якія дапамагаюць вызначыць колькасць жалеза ў крыві) знізіліся больш рэзка сярод тых, хто штодня прымаў аспірын, чым сярод тых, хто прымаў плацэба. Вынікі даследавання паказалі, што рызыка развіцця анеміі сярод ты, хто прымаў аспірын, была на 23.5% большай у параўнанні з тымі, хто прымаў плацэба.

У 2022 годзе Амерыканская рабочая група па прафілактыцы захворванняў (United States Preventive Services Task Force, USPSTF) апублікавала новыя рэкамендацыі. Адпаведна ім, прыём нізкіх доз аспірыну не лічыцца прымальным з медыцынскага пункту гледжання для большасці дарослых, у якіх яшчэ не было праблем з сардэчна-сасудзістай сістэмай. Асабліва для тых, у каго павышаная рызыка страўніка-кішачнага крывацёку, а таксама для пацыентаў ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым.

У пажылых людзей сувязь паміж прыёмам аспірыну і анеміяй у першую чаргу звязаная з павышанай рызыкай страўнікава-кішачнага крывацёку. Хранічныя або рэцыдыўныя крывацёкі могуць вычэрпваць запасы жалеза ў арганізме, што з часам прыводзіць да анеміі.

Вывады даследавання, як піша інтэрнэт-выданне Healthline.com, звяртаюць увагу на неабходнасць перыядычнага кантролю дактарамі ўзроўню гемаглабіну ў сваіх пацыентаў, якія прымаюць аспірын. Узровень ферытыну ў крыві можа быць адным з паказчыкаў у дадатак да іншых, якія могуць дапамагчы вызначыць прычыну любой магчымай анеміі.

Спецыялісты рэкамендуюць параіцца з дактарамі, добра ўзважыць рызыкі і перавагі перад тым, як прымаць аспірын. Прыём ацэтылсаліцылавай кіслаты і яе перавагі патрабуюць поўнага разумення вашага стану, іншых лекаў, што вы прымаеце, і любых папярэдніх пабочных рэакцый, такіх як страўнікава-кішачны крывацёк ці анемія.

Існуюць альтэрнатыўныя варыянты гэтых лекаў. Яны залежаць ад стану, пры якім прымаецца аспірын. Напрыклад, альтэрнатыўным болепатольным сродкам можа быць парацэтамол, супрацьзапаленчым — ібупрафен. А прадухіліць утварэнне тромбаў дапаможа клопідагрэл (плавікс). Але ў любым выпадку іх можа прызначыць толькі доктар.

Чытайце яшчэ:

Даследаванні аспірыну выявілі новыя цікавыя факты 

Каб таблеткі хутчэй дзейнічалі, трэба легчы на правільны бок

Аспірын можа дапамагчы ў змаганні з агрэсіўным ракам грудзей

Каментары

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве29

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдакцыя New York Times заклікала Байдэна зняць сваю кандыдатуру з выбараў5

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка16

У Беларусі дадаткова вывелі сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны «для прыкрыцця паўднёвых рубяжоў»

ЕС пашырыў на Беларусь санкцыі, уведзеныя супраць Расіі3

Палітвязня, у якога выпусцілі пяць гумовых куль, зноў будуць судзіць

Мінабароны: Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю6

У другім туры выбараў у Іране супрацьстаяць адзін аднаму будуць рэфарміст і кансерватар1

Асудзілі міліцыянера з элітнага падраздзялення. Ён хадзіў па вёсцы без трусоў28

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве29

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →