Вайна1515

Загінулі чатыры байцы палка Каліноўскага

Прэс-служба палка Каліноўскага паведаміла, што панеслі страты батальёны «Ліцвін» і «Волат» палка. «Загінула чацвёра нашых герояў», — гаворыцца ў паведамленні.

Імёны загінулых пакуль не называюцца.

«Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў».

З імі кіраўніцтва палка, як паведамляецца, знаходзіцца ў кантакце.

«Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў, і, нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй», — падсумоўваецца ў прэс-рэлізе.

Сёння, таксама не называючы імя, пра гібель аднаго з беларускіх добраахвотнікаў паведамілі ў тэлеграм-канале грамадскага аб'яднання «Пагоня».

Колькасць загінулых за Украіну беларускіх байцоў ад пачатку расійскага ўварвання ў 2022 годзе дасягнула 31 чалавека.

Каментары15

  • Беларус
    31.07.2023
    Спачуванні сваякам. Вечная памяць героям. Трэба тэрмінова рабіць збор на падтрымку нашых ваяроў.
  • Олег
    31.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • dog
    31.07.2023
    Вечная память этим храбрым людям.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць