Культура

У Варшаве ў сярэдзіне верасня пройдзе Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

На яго прыедзе каля 250 творцаў.

Ужо вядома, што на варшаўскі кангрэс прыедзе пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, сярод заяўленых экспертаў — мастак Андрэй Дурэйка і дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie Лена Прэнц, піша «Будзьма».

Удзел у падзеі возьмуць старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і выдавец Андрэй Янушкевіч.

Чакаецца, што ў кангрэсе будзе ўдзельнічаць агулам каля 250 творцаў і экспертаў, зацікаўленых у развіцці культуры Беларусі.

Арганізатары ІнБелКульт 2.0 падкрэсліваюць: «Кангрэс — вынік сумесных намаганняў беларускіх экспертаў і арганізацый і з’яўляецца важным крокам да паляпшэння ўзаемадзеяння, стварэння эфектыўнай мадэлі супрацоўніцтва як унутры беларускай культурнай супольнасцi, так і на міжнароднай арэне».

Сваё прадстаўніцтва ў падзеі заявілі таксама эксперты культурных арганізацый еўрапейскага асяроддзя: дырэктар Старамейскага дома культуры Марцін Ясінскі, дырэктар Тэатральнага інстытута імя З. Рашэўскага Эльжбета Вратноўска, дырэктар Інтытута Пілецкага ў Берлiне Ханна Радзіёўская і многія іншыя.

Арганізатары ставяць перад сабой наступныя задачы:

  • даследаваць актуальную сітуацыю;
  • стварыць умовы для развіцця беларускай культуры і захавання культурнай спадчыны;
  • распрацаваць стратэгію рэалізацыі мастацкіх праектаў;
  • падняць статус культурных прафесіяналаў;
  • пабудаваць масты, якія злучаюць беларускіх мастакоў і культурныя арганізацыі памiж сабой i з еўрапейскімі калегамі.

Уваход на Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі вольны, але па абавязковай папярэдняй рэгістрацыі.

Дата: 16 і 17 верасня. 

Месца правядзення: Цэнтр крэатыўнасці на вуліцы Таргова, 56, Варшава.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім10

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС17

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць33

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

BMW сутыкнулася з ЗІЛ. Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жыткавіцкім раёне

Маці спрабавала вярнуць траіх дзяцей праз TikTok. Што вырашыла камісія?

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым11

Пісторыус: Новыя Patriot не з’явяцца ва Украіне найбліжэйшым часам2

Як Кітай зрабіў рывок у зялёнай эканоміцы, пакінуўшы Еўропу далёка ззаду8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім10

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць