У матчы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе польская тэнісістка, якая ёсць першай ракеткай свету, прайграла Алене Астапенка з Латвіі 6:3, 3:6, 1:6.

Арына Сабаленка. Фота: Andres Kudacki / AP
Такім чынам, Свёнтак не зможа абараніць тытул: яна ў мінулым годзе выйграла US Open, і ў яе забіраюць дзве тысячы рэйтынгавых балаў.
Па выніках турніру Арына Сабаленка стане першай ракеткай свету.
Сёння ноччу яна згуляе супраць расіянкі Дар'і Касаткінай (14-я ракетка свету).
У 2012 годзе першай ракеткай свету была беларуска Вікторыя Азаранка.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары