Аўто3434

«У аўтамабілях зусім не разбіраюся». Дзяўчына зладзіла фотасесію на капоце надзвычай рэдкай машыны і нажыла праблем

У пятніцу зʼявілася інфармацыя аб незвычайным выпадку ў сталіцы: дзяўчына дзеля фотасесіі прысела на капот надзвычай рэдкага 75-гадовага рэтракара DeSoto. На капоце засталася вялікая ўвагнутасць. Напярэдадні ўік-энду аўтаўладальнік Кірыл абʼявіў аб яе вышуку. На выхадных з гаспадаром машыны звязалася дзяўчына, якая прызналася ў сваёй датычнасці да інцыдэнту.

Гаспадар машыны Кірыл, выявіўшы дэфект, правёў сваё расследаванне і неўзабаве вылічыў людзей, якія маюць дачыненне да пашкоджання. Як аказалася, такія наступствы фотасесіі на капоце. Дзяўчына ў масцы некалькі хвілін рабіла фотаздымкі на капоце.

«Гэта будуць самыя дарагія здымкі для дзяўчыны, гарантую», — паабяцаў мінчук.

Машына стаяла на вуліцы Карла Маркса, каля дома № 23.

«На машыне пасядзелі літаральна за пару хвілін да майго выхаду. Гэта была дзяўчына ў масцы, якую я бачыў у тую раніцу падчас фотасесіі ў арцы суседняга будынка. Як высветлілася, яна і фатограф знялі некалькі сюжэтаў у розных позах на капоце маёй машыны. Я звярнуўся ў міліцыю з заявай».

Журналісты размясцілі нататку з вышукам у пятніцу.

На выхадных Кірылу патэлефанавала і сама гераіня фотасесіі. Ён параіў ёй патэлефанаваць у міліцыю, каб там яе ідэнтыфікавалі.

Onlíner таксама патэлефанаваў дзяўчыне.

Яна прадставілася як Наталля: «Я сапраўды села на капот машыны для здымкаў, пра што, канешне, шкадую. Мы ішлі з дзяўчынай па вуліцы і ўбачылі рэтрамашыну.

Калі шчыра, думала, яна не на хаду. Выказала здагадку, што савецкая, бо ў аўтамабілях зусім не разбіраюся. Была асацыяцыя са спісаным самалётам, які ставяць у грамадскім месцы і па якім поўзаюць дзеці. Я здагадвалася, што ён некаму належыць. Але мы, здаецца, занадта захапіліся. Зразумела, што рабіць так нельга. Потым мы ўбачылі Кірыла, які падышоў да машыны, ён убачыў нас. Але ў той момант я чамусьці не наважылася падысці».

Дзяўчына прапанавала Кірылу паехаць да майстра, які змог бы выправіць увагнутасць за яе рахунак.

«Бо ў мяне ёсць сумленне. Але ўладальнік адмовіўся, спаслаўся на занятасць. Вядома, я не хацела пашкодзіць машыну», — распавяла яна.

Каментары34

  • блр
    11.09.2023
    Выглядае што жанчына з сумленнем, нафіга яе так знішчаць? Аматары пары тон металу і пласту якія запаскудзілі ўвесь свет - бамбяць.
  • vik
    11.09.2023
    К возмещению ущерба суток 15, чтобы уважение к частной собственности привить.
  • аднагрупніца
    11.09.2023
    такая ж жанчына, як і ви, Дзед 
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць