Улада2222

Пяць плюсаў і пяць мінусаў Пятра Краўчанкі

Былы міністр замежных справаў адмаўляецца ад кантактаў з прэсай. Тым не менш, размовы пра магчымае яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты не сціхаюць. Яго гатовыя падтрымаць АДС. Палітык мае як відавочныя моцныя бакі, так і недахопы. Іх аналізуе «НН».

Былы міністр замежных справаў Пятро Краўчанка працягвае адмаўляцца ад кантактаў з прэсай. Тым не менш, размовы пра магчымае яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты не сціхаюць. Яго гатовыя падтрымаць Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. Палітык мае як відавочныя моцныя бакі, так і недахопы. Іх аналізуе «НН».

1. Новы чалавек

+ Фігура Пятра Краўчанкі здольная аб’яднаць апазіцыю. Чым бліжэй час выбараў, тым менш размоваў вядзецца пра адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Правыя вылучаюць свайго, левыя — свайго. Ніякай кампраміснай фігуры не бачна.

Краўчанка ж не выклікае адчужэння ні ў нацыянал‑лібералаў, ні ў камуністаў. У нейкім сэнсе Краўчанка мог стаць новым тварам у апазіцыі. Адмоўны рэйтынг у палітыка нашмат меншы, чым, скажам, у Анатоля Лябедзькі ці Сяргея Калякіна.

У Краўчанкі няма згуртаванай каманды, з якой ён можа пайсці на прэзідэнцкія выбары. Апошнім часам у СМІ праходзілі паведамленні, што экс‑міністр можа ўзначаліць сацыял‑дэмакратаў. Але людзей, на якіх Краўчанка можа абаперціся ўжо сёння, у яго няма. Раней ён заяўляў, што ягоную каманду могуць скласці настаўнікі, музейшчыкі. Людзі, якія раней не былі заангажаваныя ў палітыку.

2. З наменклатуры

+ Краўчанку як свайго можа прыняць не толькі незалежнае грамадства, але і чыноўнікі. За савецкім часам Пятро Кузьміч імкліва збудаваў партыйную кар’еру. Ужо ў 35 гадоў ён стаў сакратаром Мінскага гаркома партыі, што было нечуваным узлётам. Разам з тым, у найбліжэйшым атачэнні Лукашэнкі амаль не засталося людзей, якія працавалі некалі разам з Краўчанкам.

Спадзяванні на бунт унутры наменклатуры пакуль не спраўджваліся. Са спадзевам, што чыноўнікі могуць падтрымаць апазіцыйнага кандыдата, вылучаліся Уладзімір Ганчарык у 2001 годзе, Аляксандр Казулін — у 2006 г. Надзеі аказаліся пустымі. Самі ж вылучэнцы так і не змаглі сфармаваць яснай альтэрнатывы і яскравай ідэі.

3. Натуральная беларускасць

+ Для Краўчанкі роднай з’яўляецца беларуская культура і мова, ён беларускі патрыёт. Краўчанка не чужы чалавек у беларускай прасторы, ён не прыйшоў у яе толькі дзеля палітычных выгадаў. На пасадзе міністра замежных справаў ён рупіўся пра пошукі крыжа Еўфрасінні Полацкай, адкрыццё помніка Скарыну ў Празе. Творчая інтэлігенцыя ведае і цэніць Краўчанку.

Краўчанка заслужыў славу чалавека‑флюгера. Пачынаў як камсамольскі работнік, потым быў перакананым камуністам, працаваў ва ўрадзе Кебіча, згадзіўся на дыпламатычную працу ў Лукашэнкі. На цесную супрацу з дэмакратычнымі сіламі ніколі не ішоў, называючы сябе «больш змястоўнай і памяркоўнай апазіцыяй».

4. Досвед і сувязі

+ Краўчанка прайшоў унікальную школу, стаўшы першым міністрам замежных справаў. Фактычна ягонымі намаганнямі паўстала найноўшая беларуская дыпламатыя. Краўчанка быў знаёмы з мноствам уплывовых палітыкаў як на Усходзе, так і на Захадзе. Час сваёй працы ў Японіі Краўчанка акрэслівае як «палітычнае мацаванне».

Пятро Краўчанка ніколі не выхо¬дзіў на першыя ролі, хоць бы і ў малой партыі. Між тым, кінуць выклік Лукашэнку — значыць умець вытрымліваць любыя ўдары. І Мілінкевіч, і Казулін не зламаліся. Тады як Краўчанка заўсёды заставаўся добрым выканаўцам, але не больш за тое. Дый палітыкі, сувязямі з якімі апелюе Краўчанка, у асноўным даўно пасыходзілі на пенсію.

5. Манеры

+ Адукаванасць. Краўчанка інтэлектуальна вылучаўся на фоне кіроўнай эліты і ў савецкі час, і ў постсавецкі. Кандыдат гістарычных навук, заядлы кнігалюб. Адзін з нямногіх, пакінуў пра падзеі пачатку 1990‑х успаміны ў кнізе «Беларусь на ростанях». Выдатна ведае дыпламатычны этыкет, мае дасканалыя манеры.

Нерашучасць. Ва ўспамінах Краўчанка часта згадвае, што ён мог бы быць найбольш небяспечным канкурэнтам для Лукашэнкі на ўсіх выбарах. Але Краўчанка так і не стаў беларускім прэзідэнтам з нацыянал‑камуністаў, як сталі ў Літве Бразаўскас, а ва Украіне — Краўчук. Ён нават не наважыўся балатавацца. Ні ў 1994‑м, ні ў 2001‑м, ні ў 2006‑м. На Плошчы яго таксама не было.

Зміцер Панкавец

Каментары22

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць