Грамадства6262

Валер Цапкала падаў у суд на Еўракамісію

Ён вінаваціць Еўракамісію ў падрыве адзінства дэмакратычнага руху і дыскрэдытацыі сапраўдных змагароў за свабоду.

Фота: тэлеграм-канал Валера Цапкалы

Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты на выбарах 2020 года і экс-кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала падаў пазоў у Еўрапейскі суд у Люксембургу супраць камісіі Еўрапейскага саюза.

«У супрацоўніцтве з некаторымі дзяржавамі-членамі камісія выкарыстала свой палітычны ўплыў, адміністрацыйныя механізмы і фінансавыя рэсурсы, каб падарваць адзінства дэмакратычнага руху ў Беларусі і дыскрэдытаваць сапраўдных змагароў за свабоду. Яе дзеянні спрыялі ўмацаванню ўлады Лукашэнкі, што прывяло да росту колькасці палітычных зняволеных, палегчыла наступную акупацыю Беларусі Расіяй і прывяло да размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі», — тлумачыць Валер Цапкала.

Ён зазначае, што пададзена каля 100 старонак доказаў для абгрунтавання ўсіх сцвярджэнняў у судзе.

Валер Цапкала перакананы, што Еўракамісія парушыла такія асноўныя дэмакратычныя прынцыпы, як народнае прадстаўніцтва і ўдзел.

«Яна замяніла лідараў, якія мелі падтрымку беларускага народа, на фіктыўныя структуры, якія складаюцца невядома з каго і на якой падставе прызначаных асоб. Гэтыя незразумелыя асобы, у адрозненне ад сотняў тысяч беларусаў, не рызыкавалі сваім жыццём або свабодай дзеля дэмакратычных ідэалаў», — піша Валер Цапкала.

«Гэтая палітыка адштурхнула беларусаў ад заходніх каштоўнасцяў у бок дзяржаўнай беларускай і расійскай вайсковай прапаганды», — рэзюмуе экс-прэтэндэнт у прэзідэнты.

Каментары62

  • Анцік Фанцік
    16.09.2023
    Дык за Валерыка вырашае ўсё ягоная мамка Вераніка, але ж тамака абое рабое.
  • Ёсік
    16.09.2023
    Добры ты мужык, спадар Валер, але адно пытанне - ты раней не ведаў, з кім працуеш, абдымаешся, атрымліваеш вялізарныя грошы, шыкоўна жыў? Не, спадар Валер, не атрымаецца табе стаць лідарам дэмакратычнага руху. Сахашчыка, Латушку, Азарава, ды што там, самаго Зянона Пазьняка разносяць за іх стаўленьне да беларусаў і Беларусі сёньняшняй, а то ты тутака такі змагар за праўду.
  • Freddy
    16.09.2023
    Высылайте валеру на историческую родину, к его любимому начальнику.

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд16

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»1

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд16

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць