Грамадства

Беларусь з вышыні птушынага палёту

Выйшаў шыкоўны фотаальбом Сяргея Плыткевіча «Нечаканая Беларусь»

Сёння здзівіць чарговым фотаальбомам пра Беларусь, здавалася б, ужо немагчыма. Фотамастаку Сяргею Плыткевічу гэта ўдалося. Ягоная новая кніга так і называецца – «Нечаканая Беларусь». «Нечаканая» – таму, што наша краіна прадстаўлена ў ёй у вельмі нязвыклым ракурсе – з вышыні птушынага палёту.

Больш за сто гадзін правёў у небе Сяргей Плыткевіч дзеля таго, каб потым на 240 старонках сваімі фотаздымкамі расказаць пра прыгажосць беларускай зямлі. За два гады фотамастак здзейсніў 36 палётаў на самалётах і верталётах. Дарэчы, засталі мы яго якраз у той час, калі ён чакаў чарговага вылету для здымак для свайго наступнага выдання.

– Мне вельмі хочацца паказаць Беларусь ва ўсёй яе незвычайнай прыгажосці, абудзіць пачуццё гонару за нашу зямлю, – расказаў карэспандэнту «Салідарнасці» Сяргей Плыткевіч. – Па-шчырасці, падчас працы многія мясціны я сам раскрываў для сябе наноў. Той жа палац Сапегаў у Ружанах з зямлі ўражвае зусім не так, як з вышыні палёту. Альбо, да прыкладу, вёска Мёры. Колькі разоў даводзілася ехаць праз яе – вёска як вёска. А як паглядзець зверху – проста цуд.

Як прызнаўся фотамастак, рабіць здымкі ў такіх непрывычных умовах значна цяжэй. Асабліва ўзімку. Але з цягам часу Сяргей набіў руку – цяпер тое, на што раней гублялася не менш за тры гадзіны, зараз ён запраста здыме за гадзіну.

У альбоме Сяргея Плыткевіча фотавандроўка па Беларусі пачынаецца з Браслаўскіх азёраў, канечны ж пункт прыбыцця – Мінск. Сярод такіх знакавых для Беларусі мясцін, як Мірскі замак, Нясвіж або Полацк, сустракаюцца і зусім малавядомыя куткі.

– Мне хацелася таксама паказаць мясціны, так бы мовіць, нераскручаны, незнаёмыя, – кажа Плыткевіч. – Напрыкалад, на Сарачанскіх азёрах ёсць проста незвычайнае возера Галубіна. Зверху яно і сапраўды нагадвае голуба. Ёсць возера ў выглядзе жураўля… На жаль, далёка не ўсё яшчэ з таго, што хацеў, змог зняць: вельмі многа патрэбна рознага кшталту паперак і дазволаў.

Фотаальбом «Нечаканая Беларусь» ужо паступіў у продаж, кніга каштуе каля 49 тысяч рублёў.

«Салідарнасьць»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць