Свет55

Іран вызваліў пяцярых грамадзян ЗША ў абмен на размарожванне $6 млрд

Улады Ірана вярнулі ў ЗША пяцярых амерыканцаў, якія некалькі гадоў правялі ў іранскіх турмах і лічыліся закладнікамі. У адказ Тэгеран атрымаў доступ да 6 млрд долараў, якія знаходзіліся на рахунках у Паўднёвай Карэі, піша Бі-бі-сі. 

Пяцёра грамадзян ЗША, якія былі зняволеныя ў Іране, былі вызваленыя, прызямліліся ў міжнародным аэрапорце Доха, Катар. Фота: Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

Здзелку ўзгаднілі пры пасярэдніцтве ўладаў Катара, у банкі якога былі пералічаны іранскія сродкі. Пасля таго, як перавод быў пацверджаны, чацвёра мужчын і адна жанчына (яны таксама зʼяўляюцца грамадзянамі Ірана) селі ў самалёт, які даставіў іх у Доху. Там вызваленых сустрэлі амерыканскія чыноўнікі.

Сярод грамадзян ЗША, якія былі вызвалены, — 51-гадовы бізнэсмен Сіамак Намазі (ён правёў у іранскай турме амаль восем гадоў), 59-гадовы бізнэсмен Эмад Шаргі і Морад Тахбаз — 67-гадовы спецыяліст у галіне аховы прыроды (у апошняга таксама ёсць грамадзянства Вялікабрытаніі).

ЗША лічаць, што ўлады Ірана адправілі гэтых людзей у турму па беспадстаўных абвінавачаннях, каб атрымаць рычагі ціску на Вашынгтон.

Каго вызвалілі ўлады Ірана

Морад Тахбаз. Быў арыштаваны ў Тэгеране ў 2018 годзе разам з васьмю іранскімі абаронцамі прыроды. Яны здымалі жывёл (азіяцкіх гепардаў, якія знаходзяцца пад пагрозай), але былі абвінавачаны ў шпіянажы. Тахбаз адмаўляў абвінавачанні, але атрымаў 10 гадоў турмы.

Фота: Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

Сіямак Намазі. Гэты менеджар нафтавай кампаніі, які працаваў у Дубаі, быў арыштаваны ў 2015 годзе. Праз год улады Ірана затрымалі яго пажылога бацьку (да гэтага таму дазволілі наведаць сына). Абодва атрымалі 10 гадоў пазбаўлення волі за «супрацоўніцтва з замежным ворагам». Гэтыя абвінавачанні яны адмаўлялі. У 2022 годзе бацьку дазволілі выйсці на волю для лячэння.

Эмад Шаргі. Яго арыштавалі ў 2018 годзе, калі ён працаваў у іранскім венчурным фондзе. Шаргі вызвалілі пад заклад і знялі з яго абвінавачанні ў шпіянажы. Але ў 2020 годзе суд паведаміў яму, што яго завочна прыгаварылі да 10 гадоў пазбаўлення волі. Шаргі быў зноў вызвалены да разгляду апеляцыі, а ў 2021 годзе затрыманы пры спробе нелегальна пакінуць Іран праз заходнюю мяжу.

Яшчэ двое вызваленых вырашылі захаваць ананімнасць.

У рамках здзелкі паміж Тэгеранам і Вашынгтонам амерыканскія ўлады таксама памілавалі пяцярых іранцаў, якія адбываюць розныя тэрміны — у асноўным за парушэнне санкцый, уведзеных супраць Ірана. Аднак не ўсе з гэтых людзей мусяць вярнуцца на радзіму.

Фота: Foreign Ministry of Qatar / Handout/Anadolu Agency via Getty Images

«Сёння пяцёра нявінных амерыканцаў, якія знаходзіліся ў іранскіх турмах, нарэшце вяртаюцца дадому», — сказаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пасля таго, як іх самалёт прызямліўся ў горадзе Доха.

Байдэн таксама абʼявіў аб новых санкцыях супраць былога прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада і іранскага Міністэрства разведкі, якія, паводле яго слоў, бралі ўдзел у пераследзе амерыканцаў.

Чаўночная дыпламатыя

Як перадае Бі-бі-сі, здзелка паміж ЗША і Іранам была заключана пасля шматмесячных перагавораў — яны пачаліся ў лютым і праходзілі пры пасрэдніцтве Катара.

«Думаю, што ў пэўнай ступені выйгралі ўсе бакі, — сказаў Бі-бі-сі прафесар Джорджтаўнскага ўніверсітэта ў Катары Мехран Камрава. — Байдэн, у якога на носе выбары, прывозіць дадому амерыканцаў, а ў Ірана ёсць вызваленне іранцаў з амерыканскіх турмаў, але яшчэ і шэсць мільярдаў даляраў — гэта вялікі выйгрыш».

Закладнікі Ірана

Як адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі, радасць ад вызвалення амерыканцаў азмрочана разуменнем, што ў будучыні Іран можа затрымаць новых закладнікаў. Акрамя таго, за кратамі ў Тэгеране застаюцца некаторыя іншыя людзі з падвойным грамадзянствам.

«Іранскі ўрад стаў браць людзей у закладнікі», — кажа Санам Вакіл з лонданскага Каралеўскага інстытута міжнародных адносін «Чатэм-хаўс».

«Яны выкарыстоўваюць людзей у якасці пешак, спрабуючы такім чынам атрымаць аргументы ў барацьбе з Захадам» — заключае эксперт.

Каментары5

  • Праўдаруб
    19.09.2023
    О, выдатная ідэя для стартапу - падумаў Лукашэнка. 
  • Анж
    19.09.2023
    Праўдаруб, не, за нашых не заплоцяць, нават калі па мільёну за чалавека.
  • вешалка
    19.09.2023
    Типок Вагнерок,кое-что ты будешь другое брать. у луки был товар, но он их отпустил потому, что "он хоть и сукин сын, но он наш (их - в данном случае) сукин сын". а у ирана чуть посерьезнее и по-настоящее. 

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць