МНС узнагародзіла вучня 4-га класа слонімскай школы за выратаванне сябра з-пад пясчанага завала
У сярэдняй школе № 8 Слоніма прайшла ўрачыстая лінейка, на якой вучань 4-га класа Яўген Кот атрымаў падарунак ад міністра надзвычайных сітуацый — памятны гадзіннік.

Выратавальнікі падзякавалі школьніку за праяўленую адвагу. Маме хлопчыка за выхаванне сына была ўручана Падзяка міністра.

Таксама прагучалі словы падзякі ад выратавальнікаў на адрас класнага кіраўніка і адміністрацыі школы.

Інцыдэнт, які мог скончыцца трагічна, здарыўся ў Слоніме 17 верасня. Двое хлапчукоў гулялі на будпляцоўцы. У нейкі момант грунт пад нагамі аднаго з іх абваліўся, і хлопчык апынуўся пад пластом пяску. Яўген не разгубіўся і прыйшоў таварышу на дапамогу. Ён вызваліў яго галаву і дыхальныя шляхі, а затым пабег да маці, каб выклікаць МНС.
-
Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ, а апошнія месяцы атрымліваў пагрозы пасля таго, як пачаў высмейваць Кадырава
-
Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі
-
«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын
Каментары