Здарэнні

Адправілі дзяцей у школу і вырашылі выпіць піва. У Жлобіне былы муж жорстка забіў маці чатырох дзяцей

Жанчыну без прыкмет жыцця знайшоў адзін з сыноў, які вярнуўся са школы. Хлопчык патэлефанаваў старэйшай сястры, якая выклікала хуткую дапамогу, паведамляе СК.

Фота: СК

Злачынства адбылося ў панядзелак з 9 да 11 гадзіны раніцы.

Былыя муж і жонка адправілі дзяцей (ад 7 да 15 гадоў) у школу і вырашылі выпіць піва. Падчас размовы паміж імі ўспыхнула сварка на глебе рэўнасці.

У парыве гневу мужчына ўдарыў былую жонку не менш за чатыры разы малатком па галаве і не менш за шэсць разоў нажом, пасля чаго збег.

Забойцу затрымалі вечарам у Гомельскім раёне.

У дачыненні да 38-гадовага мужчыны заведзена крымінальная справа па п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса.

Яму пагражае або да 25 гадоў пазбаўлення волі, або смяротнае пакаранне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі6

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа63

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка з Камарына — з самага памежжа з Украінай

«Пакуль не іду ў «Жабку». Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі8

У Луўры чарговая бяда: здарыўся патоп

Чым кавід адрозніваецца ад прастуды, калі бегчы да доктара, а калі можна лячыцца дома — топ парад ад тэрапеўта на перыяд прастуд4

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў4

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе70

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі6

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць