Грамадства11

Завяршылі расследаванне па справе секты «РПЦ — Царская імперыя»

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы супраць арганізатараў і ўдзельнікаў міжнароднай секты, якая дзейнічала пад назвай «Руская праваслаўная царква — Царская імперыя». Гэтае фармаванне было прызнана «экстрэмісцкім».

Калаж «Нашай Нівы»

Як сцвярджаюць следчыя, сектанты прапаведавалі стварэнне няіснай дзяржавы «Трыадзіная Русь», заклікалі адмаўляцца ад дакументаў, медыцынскай дапамогі і сувязі з роднымі. Людзей заваблівалі ў закінутыя вёскі, дзе прымушалі жыць у паўразбураных дамах. Уступленне ў секту адбываўся праз «ахвяраванні» — грошы, маёмасць, нават нерухомасць.

Кіраўнікі секты прымушалі вернікаў прысягаць на вернасць выдуманаму «імператару», адмаўлялі дзейныя законы і нібыта спрабавалі захапіць функцыі ўлады.

Кіраванне беларускай ячэйкай вялося звонку: быў прызначаны самазваны «мітрапаліт», які даваў распараджэнні, рыхтаваў агітацыйныя матэрыялы, фальшывыя «малітвы» і распаўсюджваў «экстрэмісцкі» змест праз інтэрнэт. З мая 2023 года сектанты стварылі сетку сайтаў для вярбоўкі новых членаў.

Мэтамі секты, як сцвярджае Следчы камітэт, былі:

  • распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці;
  • варожасць да традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў;
  • стварэнне, захоўванне і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Месцамі дзейнасці секты сталі закінутыя хаты ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях, дзе праводзіліся «абрады», а ўдзельнікі жылі непадалёк.

Па выніках расследавання пяці асобам выставілі абвінавачанні паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

  • ч. 1 арт. 361-1 — стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем;
  • ч. 2 арт. 193 — кіраўніцтва рэлігійнай арганізацыяй, якая парушае правы грамадзян;
  • ч.3 арт. 130 — распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці.

5 кіраўнікоў секты змешчаныя пад варту, але галоўны з іх хаваецца за мяжой і абвешчаны ў вышук.

Матэрыялы справы Следчы камітэт перадаў у Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд.

Каментары1

  • Вольга
    21.07.2025
    Ex russia tantum cacas.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць