Грамадства

Маладыя з Баранавіч адмовіліся ад кветак на вяселле, каб дапамагчы хворым дзецям

Дабрачынная арганізацыя KinderVita, якая дапамагае дзецям, хворым на анкалогію, 28 кастрычніка апублікавала пост у Instagram. Паводле яго, маладыя з Баранавічаў, Антон і Наталля, звярнуліся да гасцей з прапановай падарыць ім замест кветак дзіцячыя цацкі. Усе падарункі пара потым перадала хворым дзецям у Бараўляны.

Наталля і Антон

Маладыя расказалі сваю сумную гісторыю. Наталля раней правяла ў анкацэнтры некалькі месяцаў са сваёй дачкой.

«У Бараўляны мы трапілі ў канцы 2020-га. Арыяне быў усяго год і месяц, калі нам паставілі страшны дыягназ «міелабласны лейкоз», — прызналася Наталля. Тады жанчыне з дачкой дапамагалі валанцёры з KinderVita.

На жаль, у верасні 2021-га дзяўчынкі не стала… У памяць пра Арыяну жанчына нават дату вяселля (20 кастрычніка) абрала так, каб яна была побач з днём нараджэння дачкі (19 кастрычніка).

«Нам хацелася не проста сабраць цацкі і перадаць іх у анкацэнтр, але і прыцягнуць увагу іншых да таго, як важна падтрымліваць дзетак, якія там лечацца», — расказала Наталля.

27 кастрычніка муж і жонка перадалі валанцёрам KinderVita сабраныя падарункі. Ад сябе пара дакупіла яшчэ сродкаў гігіены. Наталля і Антон шчыра спадзяюцца, што іх унёсак камусьці дапаможа знайсці сілы, каб рухацца далей да перамогі дзеля сябе, родных і памяці пра тых, каму гэта не ўдалося.

KinderVita — дабрачынная арганізацыя, якая дапамагае дзецям у Бараўлянах і ў анкааддзяленнях у Гомелі і Магілёве. Валанцёры падтрымліваюць хворых дзяцей сродкамі гігіены, спецхарчаваннем і цацкамі. Усё неабходнае падбіраецца індывідуальна, улічваючы ўзрост, просьбы і інтарэсы дзіцяці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць