Грамадства

«Можаце запісацца ў чаргу». З аптэк знікалі лекі, неабходныя анкахворым

З беларускіх аптэк знікаў «Тамаксіфен-Эбеве» — гэта прэпарат, які прызначаюць пры раку малочнай залозы. З канца кастрычніка яго не маглі дастаць у Мінску. Толькі ўчора ўвечары ён нарэшце зноў з’явіўся.

Адна з чытачак «Нашай Нівы» паведаміла, што на мінулым тыдні не змагла атрымаць «Тамаксіфен-Эбеве» ў аптэцы па бясплатным рэцэпце (дадзены прэпарат пацыенткі звычайна атрымліваюць бясплатна). Ёй параілі пашукаць прэпарат у іншых аптэках краіны — і калі атрымаецца знайсці, то абмяняць бясплатны рэцэпт на платны і купіць прэпарат за свой кошт.

«Я была гатовая на гэта, таму што мой запас «Тамаксіфену-Эбеве» павінен быў скончыцца на працягу тыдня. З дапамогай сэрвісу tabletka.by я знайшла лекі ў некалькіх аптэках у Гомелі. Але калі стала тэлефанаваць туды, то пачула, што ехаць асаблівага сэнсу няма, бо яны могуць адкласці таблеткі максімум на дзве гадзіны, а відавочна, што я не паспею са сталіцы так хутка прыехаць. Параілі звярнуцца ў «Белфармацыю».

Фота з сайту apteka.framar.bg

Жанчына патэлефанавала туды і пачула прапанову пайсці ў найбліжэйшую да дома аптэку і там запісацца ў спіс тых, хто чакае з'яўлення «Тамаксіфену». Адказаць, калі ж прэпарат зноў трапіць у аптэкі, жанчыне не змаглі.

Карыстальніцы анлайн-сэрвісу tabletka.by таксама пыталіся ў каментарах, чаму гэтыя лекі адсутнічаюць у продажы. У апошнім адказе пазначалася, што праблема ў разрыве ў пастаўках.

Скрыншот сайту tabletka.by

Гэта не першы раз, калі ў беларусак ёсць праблемы з доступам да «Тамаксіфену». У красавіку 2021 года Sputnik.by пісаў пра тое, што шэраг прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні анкалогіі, немагчыма знайсці ў беларускіх аптэках, а некаторых найменняў засталося вельмі мала («Тамаксіфен» прадаваўся толькі ў 12 аптэках па краіне, збольшага ў невялікіх гарадах). Мінздароўя тады не дало каментар па сітуацыі. Трэба адзначыць, што літаральна за два тыдні да гэтага тагачасны намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка назваў чуткі пра недахоп лекаў для лячэння анкалогіі недакладнымі. Чараднічэнка казаў, што ў краіне ёсць трохмесячны запас анкалагічных лекаў.

Яшчэ адна чытачка «Нашай Нівы», якая прымае «Тамаксіфен» з 2020 года, адзначае: яна некалькі разоў сутыкалася з тым, што не можа атрымаць лекі па бясплатным рэцэпце, але ў гэтых выпадках заўсёды была магчымасць набыць прэпарат за ўласныя грошы. Яна кажа, што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне пытанні з лекамі ад анкалогіі сталі ўзнікаць часцей. Жанчына мяркуе, што гэта можа быць звязана з тым, што раней у Беларусь пастаўлялі шмат «Тамаксіфену» ўкраінскай вытворчасці (ім раней забяспечвалі пацыентак на бюджэтнай аснове).

«З тым, што «Тамаксіфен» нельга знайсці ўвогуле нідзе ў краіне, я сутыкнулася ўпершыню».

«У жанчын, якія прымаюць «Тамаксіфен-Эбеве», верагоднасць рэцыдыву анкалогіі зніжаецца на 50%, — растлумачыў «Нашай Ніве» адзін з лекараў-анколагаў. — А верагоднасць памерці ад раку малочнай залозы на працягу наступных 15 гадоў пасля пачатку прыёму прэпарата зніжаецца на 30%».

Ён пацвердзіў, што ў Беларусі бываюць праблемы з наяўнасцю гэтых лекаў. На пытанне, ці можна рабіць перапынак у прыёме прэпарата, ён адказаў, што такое рашэнне можа прымаць толькі лечачы доктар, ацэньваючы стан пацыенткі.

У сераду ўвечары «Тамаксіфен-Эбеве» аўстрыйскай вытворчасці нарэшце з'явіўся ў 58 аптэках Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць