Усяго патроху

Грэка-католікі пачалі перадкалядны пост

15 лістапада католікі візантыйскага абраду ў Беларусі (грэка-католікі) пачалі перадкалядны пост, які ў народзе мае назву «Піліпаўскага», або «Піліпаўка».

Як адзначаецца на старонцы Беларускай грэка-каталіцкай царквы «Укантакце», з даўніх часоў свята Нараджэння Хрыстова стаяла ў адным шэрагу са святам Хрыстова Уваскрасення — Пасхі. Таму і Царкоўны статут разглядае Нараджэнне Хрыстова як «другую Пасху».

У старых кнігах і богаслужбовых псалтырах пад 25 снежня ёсць запіс: «Пасха, свята трохдзённае». Таму такім жа чынам, як вернікі малітвай і постам рыхтаваліся да свята Вялікадня, так і перадкалядны пост стаў для іх часам падрыхтоўкі да прыйсця Збаўцы.

У рыма-католікаў перадкалядны пост пачнецца 3 снежня.

У праваслаўных, што трымаюцца юліянскага календара, ён пачнецца 28 лістапада, а тыя, што трымаюцца новаюліянскага календара, таксама пачалі пост сёння. Але і Раство яны адзначаць 25 снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць1

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

На фестывалі водных ліхтарыкаў у Батанічным садзе наведвальнікаў пакусалі восы3

Расіяне другі раз за суткі атакавалі найбуйнейшы склад «Разеткі» — украінскага аналага «Вайлдберыз»1

У Беларусі з'явіцца новая дэсантна-штурмавая брыгада. Яе размесцяць пад Гомелем23

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Як Гродна прыходзіць у прытомнасць пасля суботняга патопу ФОТЫ4

Махляры прыдумалі прывабную схему ад «Еўраопта» — на яе лёгка павесціся

У Вільні з’явіўся новы анёл. Яго зрабіў беларус11

Новая сукенка Сабаленкі ад Nike нарабіла скандалу19

У Гданьску кіроўца аўтобуса з Беларусі і рабочы верфі з Украіны выратавалі пажылую пару ад нападніка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць1

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць