Грамадства1414

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram

На набярэжнай Свіслачы каля парку Горкага адкрыўся рэстаран Zizú. Яго брэнд-шэф — Сяргей Варашылаў, які раней працаваў у віленскім праекце, які згадваўся ў гідзе Michelin, а таксама з'яўляецца пастаянным брэнд-шэфам у італьянскім рэстаране Dialoghi, «Курыным клубе» і гастранамічным праекце «АмАмАм». Патрапіць у Zizú ўвечары ўжо цяпер складана: столікі на выхадныя замаўляюць за некалькі тыдняў, распавядае Onliner.

Пра канцэпцыю і ежу

Сяргей Варашылаў кажа, што не вызначаў для рэстарана строгіх рамак і фарматаў.

«Канцэпцыя рэстарана ў тым, што яе няма. Гэта проста месца з сучаснай, стыльнай, класнай ежай, куды хочацца прыходзіць па нагодзе і без нагоды, з прыгожым выглядам і ў прыгожым інтэр'еры».

Меню збіралі вакол уласнай геаграфіі падарожжаў і асабістых упадабанняў: тут ёсць і міжземнаморскія стравы, і піца з італьянскай печы, і качка па-пекінску.

«Чароўнасць ежы — у разнастайнасці. Я аднолькава люблю паесці сала з хлебам і краба з ікрой, запіваючы шампанскім. І тое і другое можа быць смачным».

У Zizú прынцыпова ўнікаюць фармулёвак пра «высокую кухню».

«Нам гэта наогул не блізка. Мы не хочам, каб чалавек адкрываў меню і адчуваў сябе як на экзамене. Мы прафесійныя геданісты: любім усё спрашчаць і не напружвацца. І хочам, каб госці таксама не напружваліся».

Пра цэны

У меню вялікі раздзел аперытываў.

«Гэты раздзел таксама з'явіўся з нашага ўласнага вопыту. Калі падарожнічаеш і ходзіш па рэстаранах, часам бярэш столькі маленькіх закусак, што да гарачага справа ўжо не даходзіць», — кажа Варашылаў.

Цэны ў меню вагаюцца ад сярэдніх да вельмі высокіх: поруч з катлетамі з індычкі ці піцай стаяць тартар з лангусцінаў за 135 рублёў, піца з чорнай ікрой за 190 рублёў і плато морапрадуктаў за 350 рублёў.

Самыя папулярныя пазіцыі — тартар з ялавічыны (43 рублі) і піца з труфелем і страчатэлай (69 рублёў).

«Я раджу людзям больш працаваць. Але калі сур’ёзна, цэны не бяруцца з столі. Ахалоджаны лангусцін каштуе як крыло самалёта, і мы не можам прадаваць яго танна», — тлумачыць цэны Сяргей.

Пра ажыятаж і атмасферу

Рэстаран разлічаны на 134 месцы. Прастора ўключае асноўную залу з адкрытай кухняй і печчу, бар і VIP-залу з камінам. Інтэр'ер распрацоўвала маскоўская студыя Veter, а для афармлення выкарыстоўвалі працы беларускіх і расійскіх мастакоў.

Усе карціны ствараліся спецыяльна для рэстарана. Частку работ па эскізах дызайнераў напісала беларуская мастачка Вольга Стаброўская. Вялікую працу памерам прыкладна 4×2 метра яна дапісвала ўжо на месцы.

Керамічныя вазы па матывах карцін рабіла на заказ беларуская майстрыха Кацярына Жызнеўская. 

З-за вялікага патоку людзей галоўнай праблемай стала браніраванне. Людзі скардзяцца, што не могуць зрабіць гэта. 

«Нам могуць тэлефанаваць каля двухсот чалавек у дзень. Мы проста фізічна не паспяваем адказаць усім», — каментуе піяр-дырэктар Ліза Каламіец.

Апісваючы вечаровы ажыятаж, Сяргей Варашылаў жартуе, што і сам два тыдні не можа замовіць сабе столік на вечар.

Сяргей кажа, што ў рэстаране няма дрэс-коду і наогул няма правілаў:

«Прыходзьце так, як вам зручна: з дзецьмі, з сабакамі, з сям'ёй, з сябрамі. Рэстаран дастаткова вялікі, і нам патрэбныя розныя людзі. Хтосьці раз на месяц прыходзіць з'есці смачную піцу. Хтосьці праводзіць дзелавую сустрэчу і замаўляе дарагое шампанскае. Хтосьці бярэ морапрадукты. Калі ўсім камфортна, значыць, мэта дасягнутая. Ніхто не будзе глядзець, у чым вы прыйшлі, з кім і чаму. Усім у добрым сэнсе ўсё роўна. Не ў плане сэрвісу, вядома, а ў плане ацэнкі. Прыйшоў адпачываць — адпачывай. З васьмі да дзесяці стаіць такі шум, што людзі кажуць: «Як быццам мы не ў Мінску». 

Каментары14

  • Прогноз погоды
    03.08.2026
    Через год будем читать заголовок "Известный в прошлом Минский ресторан закрывается".
  • Indrid Cold
    03.08.2026
    Дык усё добра, рэстараны забітыя на некалькі тыдняў, значыцца санкцыі трэба узмацняць
  • Ганна
    03.08.2026
    Янка Збеглы, а што ў рэстараны можна хадзіць толькі калі з’ехаў на захад?

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць