Спорт2020

Новая сукенка Сабаленкі ад Nike нарабіла скандалу

Арына Сабаленка прэзентавала сукенку, у якой выступіць на US Open. Прэзентацыя ўбрання ператварылася ў сапраўдную вайну ў каментарах. Пакуль афіцыйны акаўнт Nike спрабуе супакоіць публіку, у заўзятараў спорту і моды здаюць нервы.

«Выглядае як губка для душу»

Амерыканскі гігант спартыўнай вопраткі моцна адгроб ад каментатараў. Тыя не саромеліся ў выразах.

«Вам трэба неадкладна звольніць вашага дызайнера! Гэта не вопратка для тэнісу. Гэта Temu».

«У мяне ў душы вісіць вялікая губка-сетка, якая выглядае падазрона падобна да гэтага. Яна каштавала $5,99 і яна дастаткова вялікая, каб насіць як міні-спадніцу».

Карыстальнікі абураюцца, што брэнд страціў сувязь са спартыўнай элегантнасцю і стварае ўборы, у якіх сорамна выходзіць на корт.

«Арына — першая ракетка свету і гуляе на турніры Вялікага шлема ці яна стрыптызёрша?»

«Nike, гэта выглядае жахліва! Гэта проста смецце, і першая ракетка свету заслугоўвае лепшага…»

«Я ў шоку. Сур'ёзна, гэта проста непрымальна, каб Nike прапаноўваў такое першай ракетцы свету».

Афіцыйны акаўнт Nike паспрабаваў захаваць твар і напісаў пад постам лаканічнае і фанабэрыстае: «Яны не гатовыя».

Гэта выклікала толькі новую хвалю кпінаў ад заўзятараў.

«Мы не гатовыя, таму што гэта страшна агідна».

«Не гатовыя да гэтага выродлівага камплекта? Праўда».

Як бы там ні было, але задача прыцягнуць увагу да новай сукенкі была выканана на 100%.

Каментары20

  • Скарыстайцеся нарэшце
    02.08.2026
    Вельмі прыгожа выглядае Арынка .
  • Жвір
    02.08.2026
    А мне бачыцца цікава, ні ў кога й ніколі такога варыянту не было, цалкам нова. Нічога ня трэба мяняць. А Сабаленка ў ёй, як Пятніца ў Рабінзона Круза. Трэба ейнага жаніха ў Рабінзон апрануць, фэйсам ён адно ў адно, і будзе суперпрыкол для US Open...:))
  • Indrid Cold
    02.08.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць