Спорт

Акрэслілася кола магчымых супернікаў, якія могуць трапіцца беларускім клубам у плэй-оф Лігі канферэнцый

Матчы трэцяга раўнду стартуюць толькі ў чацвер, але сёння пройдзе лёсаванне апошняга раўнду кваліфікацыі — плэй-оф.

Фота: uefa.com

Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» выбыў з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але працягвае барацьбу ў Лізе канферэнцый, яго супернік у трэцім раўндзе — баснійскі «Борац». Мінскае «Дынама» згуляе ў трэцім раўндзе з партугальскай «Брагай».

УЕФА разбіла клубы на міні-групы, і супернікі могуць трапіцца з гэтага ўсечанага кола.

Так пераможца двубою «МЛ Віцебск» — «Борац» згуляе з адным з прайгралых у парах: «Тун» (Швейцарыя) — «Вікінгур» (Ісландыя), або «Шэмрак Роверс» (Ірландыя) — «Эгнація» (Албанія)

Мінскае «Дынама», калі пройдзе «Брагу», згуляе з адным з пераможцаў параў: «Твэнтэ» (Нідэрланды) — «ДАК 1904» (Славакія), «Бейтар» (Іерусалім, Ізраіль) — «Аўстрыя» (Вена) «Макабі» (Тэль-Авіў, Ізраіль) — ЦСКА (Сафія, Балгарыя), або іспанскім «Хетафэ».

Лёсаванне сёння пройдзе а 16-й.

Матчы 3‑га раўнду пройдуць 6 і 13 жніўня, плэй-оф кваліфікацыі —20 і 27 жніўня.

Каб трапіць у асноўны раўнд Лігі канферэнцыі, трэба прайсці і плэй-оф кваліфікацыі. 

У 2008‑2019 гадах барысаўскі БАТЭ рэгулярна ў асноўным раўндзе, тады гэта называўся групавы этап Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Потым быў доўгі перапынак, і толькі ў сезоне 2024‑2025 мінскае «Дынама» дабралася да асноўнага раўнду Лігі канферэнцый — трэцяга па моцы еўракубка.

«Дынама» тады фінішавала 33‑м з 36 клубаў на асноўным этапе, здабыўшы адну перамогу і пяць разоў прайграўшы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць