Расіяне другі раз за суткі атакавалі найбуйнейшы склад «Разеткі» — украінскага аналага «Вайлдберыз»
У ноч на 2 жніўня расійскія беспілотнікі паўторна атакавалі найбуйнейшы склад маркетплэйса «Разетка» пад Кіевам.

Прадстаўнікі кампаніі адзначылі, што гэта ўжо другі цэленакіраваны ўдар па аб'екце за апошнія 24 гадзіны. Падчас паўторнай атакі абышлося без пацярпелых, і сетка працягвае працаваць у звычайным рэжыме.

Падчас першага ўдару, які адбыўся напярэдадні, адзін супрацоўнік загінуў, яшчэ сямёра атрымалі раненні і былі шпіталізаваны.
Акрамя таго, падчас учорашняй атакі пад Кіевам згарэў склад выдавецтва гульняў Rozum, дзе было знішчана больш за 200 тысяч настольных гульняў.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары