Свет

Ліхтэнштэйн стаў ахвярай маштабнай кібератакі

Ліхтэнштэйн стаў ахвярай буйной кібератакі, у выніку якой былі выкрадзены даныя 31 тысячы чалавек. Усяго ў княстве жыве 41 тысяча чалавек.

Вадуц — сталіца Ліхтэнштэйна. Фота: Allard Scheger / Getty Images

Ліхтэнштэйн стаў ахвярай буйной кібератакі, у выніку якой былі выкрадзены даныя 31 тысячы чалавек. Пра гэта ў нядзелю, 2 жніўня, паведаміў урад краіны на прэс-канферэнцыі, піша DW.

Невядомыя ўзламалі «Рэестр эканамічна правамоцных асоб» (VwbP), у якім захоўваліся копіі даных асоб, звязаных з кампаніямі, фондамі і трастамі, паведаміла аўстрыйская вяшчальная карпарацыя ORF.

Рэестр на сайце LLV.li пакуль недаступны для карыстальнікаў. На старонцы пазначана, што праводзяцца «тэхнічныя работы».

30 ліпеня зламыснікі незаконна атрымалі доступ да VwbP. Пасля гэтага быў распачаты ўсебаковы аналіз інцыдэнту.

У пятніцу, 31 ліпеня, урад быў праінфармаваны пра тое, што, магчыма, адбылася паспяховая кібератака. У суботу, 1 жніўня, уладам былі перададзены першыя пацверджаныя вынікі папярэдняга расследавання.

Улады абвясцілі аб стварэнні антыкрызіснага штаба. Яго ўзначалілі прэм'ер-міністр Брыгітэ Хаас і міністр юстыцыі Эмануэль Шэдлер.

Урад паведаміў, што рэестр вёўся ў мэтах прадухілення адмывання грошай і фінансавання тэрарызму. Матывы кіберзлачынцаў пакуль высвятляюцца.

Ліхтэнштэйн — краіна з насельніцтвам каля 41 тысячы чалавек — з'яўляецца адной з самых багатых дзяржаў свету паводле паказчыка валавога ўнутранага прадукту на душу насельніцтва. Фінансавыя і банкаўскія паслугі лічацца адной з найбольш прыбытковых галін эканомікі краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць